***

 

генэрацыя пасланьнікаў

летні дождж: спэцыфіка сну

"начал учиться и скоро закончил в начале"

"под ногами солдат плоть дня обращаеться в камень"

"спасение тонущих дело рук прибитых гвоздями но завтра"

"труба. стена. желтый стол"

"хронотоп необозрим"

"ярчайший представитель"

 

ЛЕТНІ ДОЖДЖ: СПЭЦЫФІКА СНУ

У 1913 годзе польскi жаўнер Тадэуш Ратчынскi прадставiў вузкаму колу сваiх сяброў паэму "Летнi дождж". Пазьней гэты твор быў надрукаваны ў газэце "Гвязды", якую выдавалi мясцовыя кракаўскiя мiстыкi, спрабуючы ўзбудзiць у маладзёвых колах адчуваньне непазьбежных зьменаў у сьвеце й мастацтве. Ратчынскi меў шчыльныя сувязi з радай "Гвяздаў", а таксама зьяўляўся адным з iдэёлягаў тагачаснага Войска Польскаго. Ягоная загадкавая асоба дасюль выклiкае жорсткiя спрэчкi памiж прадстаўнiкамi польскае элiты, але беларускi чытач да гэтага часу ня меў магчымасьцi пазнаёмiцца зь ягонай творчасьцю.

Паэма "Летнi дождж" зьяўляецца сваеасаблiвым заклiкам да iнтэлектуальнага паўстаньня. Сюжэт твору даволi просты — маладая лiтаратарка Яна Таэнь, галоўная дзеячая асоба паэмы, бачыць сны. Тры ночы, апiсаныя ў адпаведных разьдзелах паэмы, яна праводзiць у вандроўках па зманлiвым сьвеце, i кожным ранкам прачынаецца ў разуменьнi будучынi, якую знайшла выпадкова. Штоноч яна шукае таямнiчую Цень-Кветку, але замест яе атрымлiвае адказы на свае самыя запаветныя пытаньнi. Гэткiм чынам, першая ноч прыносiць адказ на пытаньне чым ёсьць сьвет ("Ня здолеў прайсьцi лябiрынты часу / ня здолеў вытрываць першага ветру:"), другая — разуменьне ўласнае нязначнасьцi ("Дарогi Польшы — дарогi неба / вядуць да шчасьця, якога нам трэба / а я ляжу на ўзбочыне часу / і назiраю, як зоры гаснуць."), трэйцяя — усьведамленьне магчымасьцi спынiць блiзкае разбурэньне (":яшчэ ня зьнiклi. / У промнях месяцу iдзем на захад, каб вежы ўзьвесьцi / каб разам узьняцца на абарону. / Мы маем моцы пазьбегнуць палону!") Праз апiсаньне духовага разьвiцьця Яны Таэнь Ратчынскi апiсвае агульны стан сусьветнай культуры й разважае над пэрспектывамi далейшага разьвiцьця. Сны Яны ў алегарычнай форме перадаюць рэальныя гiстарычныя падзеi, многiя зь якiх зьдзейсьнiлiся ўжо пасьля сьмерцi аўтара. Выразы кшталту: "вусы ды люлька, пальчаткi белыя. / Забраў лугi мае, здрадзiмiч сьвету", альбо "Духi пранесьлiся ў небе сонечным / дзень быў завершаны крокам стомленым / людзi ў масках гiнулi разам. / Сусьветный бiтва, боль па-за часам" яскрава сьведчаць пра неверагодную здольнасьць паэта прадбачыць падзеi. Напэўна, гэта было дасканалым адчуваньнем зьменаў, якiя непазьбежна мусiлi зьдзейсьнiцца праз дэструкцыю. У трэйцяй частцы паэмы можна нават угледзець водгук на зьмены ў сучасным мастацтве. "Трупы вершаў выносiлi з храму / на нашых вачах зруйнавалi браму:"

На заканчэньне паэмы прыводзiцца эпiлёг, у якiм вядзецца расповед пра шматпакутнае дзяцiнства Яны, якое было праведзена на тэрыторыi кракаўскага гета, пра яе мары й нерэалiзаваныя жаданьнi. Праз эпiлёг Ратчынскi дае чытачу магчымасьць зразумець суб'ектывiзаваны сьветапогляд сваёй пэрсанажкi й зiрнуць на яе начныя вандроўкi зь лiтасьцю й лёгкiм недаверам. Праз чатыры днi пасьля публiкацыi паэмы Ратчынскi быў забiты п'янымi ўкраiнскiмi эмiгрантамi, якiя накiроўвалiся ў Лёндан i затрымалiся ў горадзе лiтаральна на некалькi дзён. Злачынцы былi пакараныя, але паэта да жыцьця гэта, вядома ж, не вярнула. Пасьля сябе паэт пакiнаў каля 4000 старонак ненадрукаванага тэксту. Ягоная праўнучка, Таiса Ратчынска, заснавала ў Гданьску фонд захаваньня нацыянальнае спадчыны iмя Тадэуша Ратчынскага, якi iснаваў ня больш за тры месяцы й быў лiквiдаваны камунiстамi з-за "падазорнай нацыяналiстычнай дзейнасьцi". Сёньня вядомы дзьве кнiгi Ратчынскага, надрукаваныя падчас ягонага жыцьця: "Крыптаграмы" (Збор вершаў, 1907) i "Войска ва ўмовах сусьветных баявых дзеяньняў" (1911). Творчасьць Ратчынскага зьяўляецца полем для навых дасьледваньняў, якiя прынясуць нам яшчэ шмат розных займальных знаходак.

 

 

ГЭНЕРАЦЫЯ ПАСЛАНЬНІКАЎ

Ведаў іх. Новая звар'яцелая гэнерацыя, маладыя людзі, якія пахіснулі падмурак пасьляваеннага сьвету, выклікаючы страх і захапленьне ў людскіх сэрцах і абвяшчаючы сваім прышэсьцем новы лад жыцьця. Яны былі ўвасабленьнем будучыні, і несьлі пасланьне жывога сусьвету людзям састарэлага чалавецтва. Яны мелі ўладу кантраляваць сны, бачыць рухі часу й ведаць першасныя ймёны рэчаў. Сымбалі іхных імкненьняў маглі напалохаць сваёй халоднай дасканаласьцю. Паўсюль - у брудных партовых кавярнях, у парках, яркаасьветленых офісах, на фабрыках і заводах, у кожнай кватэры гучалі размовы пра ліквідацыю мэнтальных бар'ераў і выратаваньне плянэты. Вялікую папулярнасьць сярод моладзі набылі пераклады будыйскіх сутраў, кнігі па каббале, гнастыцызму, апакрыфічныя адкрыцьці й міты народаў сьвету. Але жыцьцёвае натхненьне, у калысцы якога жыло тагачаснае чалавецтва, не было модай, але ж агульнай для ўсіх верай у новае. Надыйшоў час пераменаў, і ня дзіва, што зьявіліся людзі, здольныя ўсьвядоміць гэта.

Час. Паўсталі лідары, якія здолелі кіраваць натоўпамі й зьдзяйсьняць свае самыя неверагодныя жаданьні. Узьніклі новыя пачварныя прафэсыі, новы кшталт чалавецкіх адносінаў. Радаснае чаканьне саступіла месца абурэньню, грамадства расколвалася. Моц гэнерацыі скарыстоўвалася на карысьць разбурэньню, і толькі час ад часу даносіліся самотныя галасы адданых людзей, якія працягвалі выконваць місыю пасланьнікаў.

Канфлікт, які адбываўся напачатку стагодзьдзя, зруйнаваў веру мільёнаў людзей. Я жыў у безвыходную эпоху, калі пошук зьмяніўся анабіозам сьвядомасьці. Гэты стан можна параўнаць з шматдзённым бяссоньнем, калі ад ранку да ранку ты сядзіш перад маніторам кампутару й рэфлекторна націскаеш на клявішы, спрабуючы давесьці да заканчэньня нудотную працу. У гэткіх умовах стваралася гісторыя стагодзьдзя. Заняпад чалавецкай сьвядомасьці. Аднойчы я прачнуўся, і зразумеў, што ня маю кармы.

 

 

***

Труба. Стена. Желтый стол.

Зачем желтый?

Раньше у него был более приятный цвет.

Я часто смотрю в окно.

Там ветка и кусок неба.

Не садитесь рядом со мной

Вы мешаете мне дышать.

 

 

***

под ногами солдат плоть дня обращаеться в камень

капли крови роняет на землю вечернее солнце

уставший отряд оставляет следы в памяти ветра

растет борода так теплее в холодную осень

 

штыки что стучятся в ворота зимы

тела что стучатся в ворота земли

 

это наша победа

 

 

***

ярчайший представитель

крупнейший идеолог

огромный вклад

нельзя без него представить

считал полагал доказал

согласно его мнению

большое влияние

вероятно причина этого была

кроме того

также несомненно

считал пережитком

властитель дум Европы

совершил путешествие

в этот период жизни

создал труды

считал необходимым

преподавал в

занял должность

ориентировался

основатель движения

принимал деятельное участие

вступил

вышел в знак протеста

пришел к выводу

из печати

было опубликовано

наиболее известен

женился

испытывал сомнения

в результате

стала верной спутницей жизни

помогала в трудах

именно благодаря ей

развивал идеи создал учение

по диагнозу врача

опередил свое время

во многом определил развитие

трудно представить ХХ век

воспитал не одно поколение

 

 

***

хронотоп необозрим

история сопровождает существование

разные люди относятся к ней

самая реальная реальность

вредный вздор

изгладить из памяти

будто ничего не было снова

и снова не позволяя себе

эпитетов в себе не содержит

хорошо написал стихотворения

похожая мысль звучала

трогательно воспринимал

как посох прежде всего вероятно неисчерпаемый потенциал

извечные ценности в которых никогда не убывало

искали пути их воскрешения

стремились новыми глазами помочь потомкам

в новом свете заново сопоставить имеем мы основания

упрочились глобальные тенденции

условно говоря, как её определял

созданных в русле без всяких как

цель творивших в определённой мере

 

 

***

начал учиться и скоро закончил в начале

шел на вторую войну с призраком веры

надежды любви софии камня на камне

осталось бросать взгляд распахнутых окон

излить солнце на тело кошки пустыни

корзину пророка нашла чья-то дочь что входила

в союз нерушимых домов и разрушенных башен

пушечный залп аврора взошла только в мифах

учил студентов читать по-латыни гомера

писал трудодни шел протоптанным кругом

из девяти чем будем мостить дорогу

положил на алтарь своё негасимое имя

семь шагов за забор и монахи поют тебе гимны

принимали дары бог с богиней в стенах иллиона

бородатый герой давно возвратился к себе

 

 

***

спасение тонущих дело рук прибитых гвоздями но завтра

не проси и наполнится чаша вареным рисом спустятся боги

собирать урожай свежих жертв несущему свет а также бродячему

выхода нет из подземки весной пробиваются вверх в смертном порыве

взлетают крылатые к солнцу и плавится воск по прогнозу погоды

информбюро говорит наши танки давно покинули местность

  

 

  nihil #3  nihil #2  nihil #1   

   



nihil