ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ

  

УВОДЗІНЫ Ў НОВУЮ МАТЭМАТЫКУ

Лекцыя для Беларускага калегіюму

Здаецца Ігару Бабкову належыць выслоўе пра Беларусь, як няскончаны арыфмэтычны праект, якое ў пэўных колах замацавалася ў якасьці праграмнага.

Савецкая ўлада дазваляла беларусу ўсё: сьпяваць, танчыць, маляваць, ляпіць скульптуры, вышываць крыжыкам, плясьці саламяныя лапці і шмат чаго іншага, не дазвалялася толькі адно: самастойна лічыць. Чатыры арыфмэтычныя дзеяньні выкладаліся ў школах з дагматычнай непахільнасьцю і прывілей на ісьціну ў апошняй інстанцыі належаў узурпаваўшаму права на арбітральнае рашэньне ўсіх складаных матэматычных праблемаў Саюзу Матэматыкаў Беларусі.

Саюз Матэматыкаў, здаецца, не жадаў заўважыць грандыёзных пераменаў у дакладных навуках, якія адбыліся на эўрапейскім кантынэнце, дзе сьпехам навыперадкі аб'яўлялася пра канец культуры, гісторыі, мэтафізыкі, чалавека (адпаведна: Шпэнглер, Фукуяма, Гайдэгер, Фуко), а ўрэшце насьпела патрэба сказаць і пра канец піфагоравай табліцы множаньня як падмурку традыцыйнай матэматыкі.

Камуністычны перыяд быў цяжкі для матэматыкі не толькі фізічнымі рэпрэсіямі і ідэалягічным дыктатам, тэматычнай і этычнай зарэгуляванасьцю, але і тым, што тады жорстка кантраляваліся і наперад вызначаліся арыфмэтычныя парамэтры - мы ўсе былі замкнутыя ў адно нумэралягічнае гета.

Наспела патрэба пагаварыць пра канец традыцыйнай матэматыкі ў рамах пэрманэнтных вэрбальна-інтэлігібэльных штудыяў, якія дазволяць правесьці дэмаркацыйную мяжу паміж "новымі" і "старымі" матэматыкамі.

Састарэлыя заідэалягізаваныя догмы, падобныя да запораў, што запыньваюць бягучую матэматычную плынь, акумулююць яе ў пэўнай канфігурацыі, абсарбуюць, працэджваюць, узвышаюць да заманіфэставанага ўзроўню і толькі пасьля поўнай хімічнай альбо клізматычнай дэканструкцыі запору, як ідэалягічнай міталягемы ў рэчышчы ўласна самой арыфмэтычнай плыні, зь сілай штурхаюць уніз. (Тут і далей размовы вядуцца выключна пра беларускі нацыянальны дыскурс - праблемы расейскамоўнай матэматыкі ў гэтай лекцыі абмінаюцца цалкам).

Таукім чынам, мы падыйшлі да вырашэння глябальнага для ўсіх матэматычных тэорый ад клясыцызму да постмадэрну праекту высвятленьня спрадвечнага пытаньня: колькі будзе "двойчы два" ў кантэксце постсучаснага беларускага нацыянальнага дыскурсу - "Новай матэматычнай сытуацыі".

Пры адсутнасьці разнастайных і шматлікіх дасьледзінаў па азначанай праблеме, гэтая публікацыя павінна запоўніць сваёй глубінёй гэтую паражнечу сваёй адсутнасьці:

1. 2х2

2. 2=%$

3. > ?

4. ## @

5. 4 %???????????

6.???????????

7. 2x2=**(*?

Адным словам, пакуль прафесійныя матэматыкі падрыхтуюць свае грунтоўныя, глыбока прапрацаваныя і дакладна вывераныя працы - "Няхай жа хоць будзе Валянцін Акудовіч".

 

 

  nihil #3  nihil #2  nihil #1   

   



nihil