МАНІФЭСТ АРКТАГЕІ

 

АРКТАГЕЯ

 

Арктагея ў перакладзе са старагрэцкай значыць “Паўночная Зямля”. Паданьнёвы кантынэнт, што некалі ляжаў на Паўночным Полюсе, але даўна зьнік як з рэчаіснасьці, так і з кароткай чалавечай памяці. Разам зь ім зьнікла, схавалася духовая вось Быцьця, Дрэва Сьвету, што надавала традыцыям і рэлігіям сьветлавейны, дзейсна-пераўтваральны сэнс.

Арктагея – адсутны цэнтар. Яго не існуе для сучаснага чалавецтва, і таму гэтае чалавецтва вырачана на хуткае зьнікненьне.

 

Апошнія людзі…

 

Яны не жадаюць нічога ведаць пра Дух і Сьвятло, пра нутраныя вымеры рэчаў і істотаў, пра гераічную дарогу пераадоленьня цёмных, гравітацыйных сілаў, і пра рух да Абсалютнага Вызваленьня з ланцугоў канцэнтрацыйнага Сусьвету.

Арктагея займаецца тым, чым не займаецца ніхто, бароніць тое, чаго не абараняе ніхто, змагаецца з тым, чыю суцэльную ўладу прызнала пакорная апакаліптычная бальшыня.

 

Дык жа, Jedem das Sein.

 

Праблема найперш мэтафізычная і онталягічная. Але глыбіні мэтафізыкі не зьяўляюцца нечым асобным ад канкрэтнай рэчаіснасьці. Так мяркуюць адно тыя, што шукаюць апраўданьня сваёй рабскай пакоры цёмнай уладзе “іманэнтных магутаў”.

Таму супрацьстаяньне ўсеагульнае, яно прахінае ўсе сфэры рэчаіснасьці – ад найвышэйшых, дзе зараз адбываецца новы віток найжорскіх бітваў нябёсных сілаў з войскамі пекла, да найніжэйшых – палітычных, эканамічных, пабытовых.

Людзі Арктагеі, нешматлікія, незразумелыя, зусім недарэчныя ў сучасным сьвеце, адасобленыя, дыфэрэнцыяваныя, татальна адмаўляюць усё сёньняшняе апакаліптычнае валадарства, і нагэтулькі ж татальна сьцьвярджаюць альтэрнатыўны сьвет, сьвет Традыцыі, сьвет Полюса, сьвет Быцьця, сьвет Арктагеі.

Антыхрыст апрача багаслоўскага мае яшчэ і геапалітычны, іманэнтна сацыяльны сэнс. Сёньня відавочна, што “найдасканалай” і “найзавершанай” формай гістарычнай рэалізацыі гэтага злавеснага пэрсанажа зьяўляецца лібэральны Захад, тая ідэалёгія і сыстэма, што перамагла ў халоднай вайне СССР і ўсталявала падставы паўсюднага плянэтарнага панаваньня ў выглядзе “новага сусьветнага ладу”.

Супрацьстаяньне гэтай уладзе атлянтычнага “імпэрыялізму”, ЗША і лібэральна-капіталістычнай мадэлі належыць вітаць ува ўсіх формах і ў любых спалучэньнях. Кожны, хто кідае выклік антыхрысту, нават калі ён не здагадваецца пра рэальную якасьць таго, з кім мае справу, ужо выклікае павагу і заслугоўвае на нашую сымпатыю і салідарнасьць.

Калі рэчы разглядаюцца ў эканамічным аспэкце, як супрацьстаяньне сацыялізма капіталізму – гэта добра. Калі атлянтысцкаму ўварваньню супрацьстаўляецца нацыянальнае сьцьвярджэньне – гэта таксама добра. Калі небясьпека “новага сусьветнага ладу” успрымаецца як духовая, рэлігійная пагроза – і гэта добра. Калі ў падставе пратэсту палягае спантанная мастацкая, эстэтычная інтуіцыя – нават гэта добра. Насамрэч, усе гэтыя ўзроўні ўзаемна зьвязаныя. Усе яны – элемэнты адзінага правідэнцыйнага пляну, паколькі нават пры найжорсткай сыстэме апакаліптычнага кантролю могуць і павінны быць людзі, верныя Арктагеі, часам ня маючы пра яе ніякага ўяўленьня.

Мы зрабілі вялікую ідэалягічную працу, адчувальныя вынікі якой адлюстраваныя ў нашых кнігах, публікацыях, праграмах, выступах, артыкулах.

Але галоўнае наперадзе.

 

Вось формулы супрацьстаяньня сучаснаму сьвету –

 

 

Вось асобы (архетыпы), цэнтральныя ў нашай справе –

 

 

Арктагея, эліта адсутнага кантэнэнту, князі няіснай краіны, рушыць ува ўсе кірункі. Гэта цыркулярная агрэсія патэнцыйнага, што ў хуткім часе станецца актуальным. Кветкі распускаюцца ўва ўсе бакі, ім абыякавы законы лінейных траекторыяў, дзе права ўжо вылучае лева, а гара несумяшчальная з долам. Такая аднавымерная лёгіка – сьлед велізарнай інтэлектуальнай правакацыі, якую цёмныя агенты выраджэньня рыхтавалі пачынаючы ўжо ад сярэднявечнай спрэчкі пра ўнівэрсаліі. Наміналісты былі першымі вестунамі духовай дэградацыі, па іх зьявілася пачвара-Дэкарт (хай будзе праклятае імя ягонае на векі вечныя). Пасьля – нудны (але сумленны) Кант. Пасьля пазытывізм і нэапзытывізм. Уся гэтая лінія настойвае на мэтафары "гадзіньніка", на тэзе, пазьней сфармуляванай Лямэтрі – "чалавек-машына". А знакам тым ягоная сьвядомасьць – "мэханізм".

Для людзей Арктагеі чалавек – "патэнцыйны анёл", а ягоная сьвядомасьць – кветка.

Яны змагаюцца з намі (пасьпяхова). Мы паўстаем супраць іх (але амаль заўжды прайграем).

Гэткая лёгіка гісторыі. Пакуль мы ёсьць - яна ня скончылася (што б ні казаў Фукуяма).

Але надыдзе момант, калі мы адолеем іх. І гэтая пермога будзе апошняй і канчатковай. Endkampfund Endsieg. Часу болей ня будзе. Далучайцеся да нас, бо заўтра будзе позна.

 

АРКТАГЕЯ

 

  nihil #3  nihil #2  nihil #1   

   



nihil