1.
Вось стаіць мая карова,
я з кароваю гуляю,
я яе запамінаю.
2.
Я падорыў людзям смагу,
і аддаў ім свой спакой,
а пярэстая карова заляцаецца са мной.
3.
Сны мае плывуць пад плыняй,
нетаропкія і злыя,
я ўхінаю сваю шыю
у тваё пустое вымя.
Ты дрыжыш,
ты просіш есьці,
што ж, бяры мяне, я твой,
толькі мроі ды радзіма
застануцца хай са мной.
4.
Па рацэ плывуць пялёсткі.
5.
Я аджыў жыцьцё, цяпер
На зямлі застаўся зьвер.