ФРАНЬЦІШ БОГУШ

 

ПАЭЗІЯ ДЛЯ ПАЭТАЎ

 

атэістычная кантата

вера

вызнаньне

гульня

дазвол

заклік

ідэя

ля калыскі транслягізму

маскоўскі канцэптуалізм

натхненьне

нобэлеўская прэмія

парада паэтам

пасланьне да беларускага пошт-мадэрніста

паэзія

пэсымізм

развагі на зададзеную тэму

таямніца

я

 

 

Я

Не правакуйце мяне.

Быць вар’ятам складана

Пасьля ўсяго: асабліва пасьля Адама

Міцкевіча й Эвы Браўн.

Я люблю нецікавыя кніжкі

Калі яны вельмі танныя,

Я люблю Настасію Кінскі

Й станцыі арбітальныя,

Мэтро напханыя кішкі,

Пысы мянтоў брутальныя.

Я люблю вас, убоствы,

Таму што вас мноствы,

Я люблю вас, удобствы,

Бо ваш сэнс вельмі просты,

Я люблю цябе, матчына мова,

Як Казанова,

Нанова й нанова,

Бо ўсё ў табе для мяне нова

І ў табе рыфмуецца кожнае слова

Зь якім небудзь іншым словам,

Адрозным часам ці склонам

З клонам,

Клоўнам, які завецца Гамонім,

З каторым мы часта гамонім

Па-сяброўску. Адным словам,

Хутка гамон ім,

Гэтым словам!

 

 

ЗАКЛІК

Давайце ня будзем, як сонца!

Сонца—гэта забойца!

 

 

НАТХНЕНЬНЕ

Пачвары! Закрыйце зяпы!

Гучыць музыка Фрэнка Заппы!

 

 

ЛЯ КАЛЫСКІ ТРАНСЛЯГІЗМУ

Мне да сракі твой розум

Казала маці

Нарэшце я зь ёю згодны

Цалкам

Мне мой розум—да сракі

Маці маніць ня будзе.

 

 

НОБЭЛЕЎСКАЯ ПРЭМІЯ

Нобелеўская прэмія,

На ...й ты мне патрэбная?

 

 

ІДЭЯ

Замест перапісу, насельніцтва

Лепей перастраляць.

 

 

ПАРАДА ПАЭТАМ

Пазьбягайце ўсялякае прыгажосьці

Яна дзейнічае на нэрвы

З часам

Пазьбягайце дакладнай рыфмы

Гэтаксама як недакладнай

Альбо нават яшчэ больш пільна

Памятайце: лепш самому падцерціся рукапісам,

Чым чакаць, што гэта за вас зробяць іншыя!

 

 

ПАЭЗІЯ

Паэзію нельга ўспрымаць сур’ёзна

Гэта ж ня сэкс

Паэзію трэба выдаваць

Вялікім накладам і фарматам

З малюнкамі

Буйнымі літарамі

Каб нават сьляпыя бачылі

А глухія—чулі

 

ПЭСЫМІЗМ

Рэвалюцыя—гэта сумна.

 

 

ГУЛЬНЯ

Дзеці, давайце пагуляем у гульню:

Хто знойдзе рыфму да слова “конь”.

Хто сказаў “скон”?

Петрык?

Петрык, ты—ёлупень.

Хто сказаў “балкон”?

Такога слова няма.

Хто сказаў “гандон”?

Я табе дам гандон!

Рыфма да слова “конь”

Толькі адна: Панямонь.

Зразумела?

Ёсьць яшчэ слова “скронь”,

Але гэта для ідыётаў,

Такіх як вы, дзеці.

 

 

ДАЗВОЛ

Ня хочаш пісаць —

Не пішы

Ніхто цябе не прымушае

Гэта ж ня есьці

 

 

МАСКОЎСКІ КАНЦЭПТУАЛІЗМ

Москва—как много в этом звуке...

Маскоўскі канцэптуалізм—плён жыда-масонскай змовы.

От ужо мне гэтыя сіёнскія мудрацы!

А што рабіць беднаму гэбраю ў Вялікай Расеі?

Маскоўскі канцэптуалізм—гэта кшталт сэксуальнага вычварэньня.

Навучыцеся спачатку пісаць па-руску!

Пушкіна забілі жыды—гэта ўжо даказана.

 

 

ПАСЛАНЬНЕ ДА БЕЛАРУСКАГА ПОШТ-МАДЭРНІСТА

Безумоўна, Хадановіч —

Гэта вам не Багдановіч.

 

 

РАЗВАГІ НА ЗАДАДЗЕНУЮ ТЭМУ

Літаратуразнаўства —

гэта вар’яцтва.

Мову трэба забараніць

Наогул!

Не давайце словам сябе падмануць.

Усе паэты—засранцы.

 

 

ВЫЗНАНЬНЕ

Люблю, сябры, Рыгора Барадуліна—

Ён плённы, як анальная адтуліна.

 

 

ТАЯМНІЦА

Адкрыю вам адну таямніцу,

Паколькі мы ўсе тут свае:

Можаце на мяне забыцца.

Мяне—не існуе.

 

 

АТЭІСТЭЧАЯ КАНТАТА

Біблію пісалі прыдуркі.

Гэта ясна зь першага погляду

Нават на вокладку,

Ня тое што пад.

 

 

ВЕРА

Пры камунізме

Горш ня будзе.

 

 

  nihil #3  nihil #2  nihil #1   

   



nihil