АЛЕСЬ РАЗАНАЎ

 

ВЫТРЫМКІ

з асноўных правіл вядзення

рознічнай гандлёвай

і

гандлёва вытворчай

дзейнасці на тэрыторыі

Рэспублікі Беларусь

 

Пакупнікі

абслугоўваюцца прадпрыемствам

ва ўстаноўлены час

яго працы.

Забараняецца

спыняць доспуп пакупнікоў

у гандлёвую залу

ў сувязі з прыбліжэннем

абедзеннага перапынку

ці заканчэннем часу

працы прадпрыемства.

За дзесяць хвілін

да заканчэння рабочага

часу

работнікі прадпрыемства папярэджваюць

аб гэтым пакупнікоў.

Пры закрыцці прадпрыемства

на абедзенны перапынак

ці ў канцы

працоўнага дня

каса спыняе

работу ў строгай

адпаведнасці з рэжымам

працы прадпрыемства.

Аднак усе пакупнікі,

якія маюць

на руках касавыя чэкі

павінны быць

абслужаны.

Гандаль

цэнтралізавана

размеркаванымі таварамі

з дзяржаўных рэсурсаў

арганізуецца

з захаваннем парадку,

які вызначаецца органамі

дзяржаўнага кіравання.

Продаж

тавараў па

талонах, спісах, па

нормах водпуску аднаму

пакупніку, па

папярэдніх заказах

і г.д.

На прадпрыемствах

самаабслугоўвання адбор

тавараў пакупнікамі ажыццяўляецца

у інвентарную тару

(карзіны, латкі, каляскі).

Пакупніку

забараняецца класці

неаплачаны тавар у

гаспадарчую сумку

да разліку

за пакупку.

Уваход пакупнікам

у гандлёвую зону самаабслугоўвання

без інвентарнай тары

забаронены.

Забараняецца абумоўліваць

продаж

адных тавараў за кошт

другіх.

Забараняецца продаж

непаўналетнім да 18 год -

алкагольных напіткаў, піва, тытунёвых

вырабаў, картаў

для гульні; да 15 год -

запалак, зажыгалак, піратэхнічных цацак,

ядахімікатаў і

гаручых вадкасцей.

У спрэчным выпадку

пакупнік павінен

паказаць

дакумент, які пацвярджае яго

узрост.

Забараняецца продаж тавараў

да пачатку ці после

заканчэння ўстаноўленага часу

працы прадпрыемства ці

з службовых памяшканняў.

Продаж

тавараў прадпрыемства

здзяйсняецца ўсім грамадзянам

на аднолькавых падставах чыстай вагой

і ў поўнай меры за

наяўны разлік або шляхам

безнаяўнага пералічэння

сродкаў у адпаведнасці

з устаноўленым парадкам.

Пры

разліку за прададзены тавар

пакупніку выдаецца касавы чэк,

які пацявярджае пакупку

тавараў у данным прадпрыемстве.

Правільнасьць разліку пакупнік правярае

не адыходзячы ад касы.

Пакупнік,

які дапустіў

пашкоджанне маёмасці прадаўца,

абавязаны пакрыць

нанесеную страту.

Тавары прадаюцца

пакупніку

ва ўпакованым выглядзе

без дапаўняльнай аплаты

за выключэннем харчовых тавараў

папярэдне расфасаваных

прадаўцом у

паліэтэленавыя мяшочкі

без герметычнага упакавання і маркіроўкі.

Па патрабаванню

пакупніка прадавец

павінен перадаць

такі тавар ва ўпакоўцы

без аплаты.

 

Зацьверджана прыказам

Міністэрства гандлю

Рэспублікі Беларусь

ад 07.06.99 г. №62.

 

  nihil #3  nihil #2  nihil #1   

   



nihil