ТАДЭВУШ РУЖЭЎСКІ

 

НІЧОГА Ў ПЛАШЧЫ ПРАСПЭРА


Калібан нявольнік
навучаны людзкай мове
чакае

пысак у гнаі
ногі ў раі
абнюхвае чалавека
чакае

нічога прыходзіць
нічога ў чарадзейскім плашчы
Праспэра
нічога з вуліц і вуснаў
з амбонаў і вежаў
нічога з рэпрадуктараў
трансьлюе да нічога
пра нічога

нічога плодзіць нічога
нічога гадуе нічога
нічога чакае нічога
нічога пагражае
нічога карае
нічога літуе

 

Пераклаў з польскай Васіль Сёмуха

 

  nihil #3  nihil #2  nihil #1   

   



nihil