ТРЫСТАН ТЗАРА

 

ПРАДМОВА ДА ПАЭМЫ Я. КОЛАСА "СЫМОН-МУЗЫКА"

Усё, што здольнае спрыяць абрыдлівасьці, якая выклікае адмаўленьне сям`і - Жалейка, пратэст са сьціснутымі кулакамі ўсёй сваёй істоты ў разбуральнай акцыі - Жалейка; сьвядомасьць усіх адкінутых праз сарамлівасьць полу сродкаў зручнага кампрамісу і правілаў ветлівасьці - Жалейка; адмена лёгікі ў яе няздатнасьці да творчасьці - Жалейка; адмена ўсіх гэрархіяў і сацыяльных ураўненьняў, устаноўленых дзеля вызначэньняў вартасьцяў нашымі вартаўнікамі - Жалейка; кожны аб`ект, усе аб`екты, пачуцьці і цемрашальствы, зьяўленьне і разбурэньне раўналежных лініяў ёсьць сродкі барацьбы - Жалейка; адмена памяці - Жалейка; адмена архэалёгіі - Жалейка; адмена прарокаў - Жалейка; адмена будучыні - Жалейка; абсалютная і неабмеркавальная ера ў кожнага бога непасрэдны прадукт спантаннасьці - Жалейка; элегантны і беззабабонны скачок у гармоніі іншай сфэры; траекторыя слова, кінутага як дыск, сугучны крыку, шанаваць усе індывідуальнасьі ў момант іх шаленства: сур`ёзнасьць, страх, нясьмеласьць, палкасьць, сіла, рашучасьць, захапленьне; абдзерці са свайго храмашсе непатрэбныя і грувасткія аксэсуары, выплюнуць яскравым каскадам непрыемную або ўлюбёную думку, альбо песьціць яе - з жывым задавальненьнем, што на самой справе ўсё роўна - з тым самым напружаньнем у кусьце, чысьціні інсэктаў для нованароджанай крыві, пазалоце цела арханёла, ва ўласнай душы. Свабода - Жалейка, Жалейка, Жалейка, вой скурчанага жалю, суплёт супрацьлегласьцяў і ўсіх супярэчнасьцяў, гратэскаў і непасьлядоўнасьцяў:

ЖЫЦЬЦЁ

 

Пераклад з францускай Дзьмітрыя Серабракова

 

  nihil #3  nihil #2  nihil #1   

   



nihil