ФРАГМЭНТЫ філязофіі культуралёгіі літаратуры

мысьленьне/літаратура


ФРАГМЭНТЫ №4
№5
зьмест


сэмінары
пэрсаналіі
бібліятэка
спасылкі
рэдакцыя
сувязь


БЕЛАРУСКІ КАЛЕГІЮМ

 

Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. зь ініцыятывы шэрагу незалежных беларускіх інстытуцыяў і прыватных асобаў і як праект зрэалізоўваецца ў супрацоўніцтве з Польскім Інстытутам у Менску, выкладчыцкімі асяродкамі Варшаўскага і Львоўскага ўнівэрсытэтаў.

Беларускі Калегіюм — гэта незалежная адукацыйная інстытуцыя, форум для правядзеньня публічных лекцыяў і дыскусіяў, мейсца публічнага інтэлектуальнага, культурніцкага і мастакоўскага дыялёгу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі зь сярэднеэўрапейскіх і заходніх краінаў.

Беларускі Калегіюм аб’ядноўвае выкладчыкаў, навукоўцаў, інтэлектуалаў, людзей мастацтва і культуры, журналістаў і грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяньня дэмакратычным пераўтварэньням у беларускім грамадзтве ў кантэксьце вызначальных каштоўнасьцяў эўрапейскай цывілізацыі і агульнаэўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.

 

Прынцыпы дзейнасьці:

заходне- і сярэднеэўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыцьцяўленьні навучальнага працэсу і навуковых дасьледаваньняў;

крытычнае мысьленьне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сытуацыю;

сучасныя эўрапейскія навучальныя тэхналёгіі і практыкі;

параўнальны падыход да інтэрпрэтацыі працэсаў дэмакратычных трансфармацыяў у пост-савецкіх краінах і беларускім грамадзтве;

 

дадатковае

Бакаляўрскае/магістарскае навучаньне па спэцыялізацыях: філязофія/літаратура
 
журналістыка
найноўшая гісторыя

Практычныя заняткі і заангажаванасьць студэнтаў у дасьледніцкія праекты

Удзел у рэалізацыі праектаў недзяржаўных арганізацыяў

Стажыроўкі ў заходне- і сярэднеэўрапейскіх унівэрсытэтах

 

Цыклы навучаньня — тры гады для студэнтаў непасрэднай і чатыры гады для студэнтаў дыстанцыйнай сыстэмы навучаньня, з наданьнем па выніках навучаньня ступеняў бакаляўра і магістра.

Прымаюцца студэнты старэйшых курсаў гуманітарных спэцыяльнасьцяў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй па выніках сумоўя. У выключных выпадках прымаюцца й студэнты малодшых курсаў. Навучэнцы калегіюму забясьпечваюцца навучальнымі і мэтадычнымі матар’яламі.

Дыплём Калегіюму не замяняе сэртыфікат аб вышэйшай адукацыі.

Лекцыі Калегіюму зьяўляюцца адкрытымі. Асобы, якія сыстэматычна наведваюць лекцыі, рэгіструюцца ў якасьці вольных слухачоў.

 

Навучаньне ў Беларускім Калегіюме ажыцьцяўляецца:

а) шляхам правядзеньня сыстэматычных курсаў лекцыяў, сэмінараў і практычных заняткаў (для студэнтаў у Менску);

б) праз функцыянаваньне дыстанцыйнай сыстэмы навучаньня, збудаванай на прынцыпе Адкрытага ўнівэрсытэту;

Кірункі навучаньня па спэцыялізацыях ажыцьцяўляюць Цэнтар Эўрапейскага Супрацоўніцтва “ЭўроФорум”, (філязофія/літаратура), Беларускі Гуманітарны Фонд “Наша Ніва”, Інстытут Цэнтральна-ўсходняй Эўропы (найноўшая гісторыя), Беларуская Асацыяцыя журналістаў (журналістыка).

 

Апрача навучальнай дзейнасьці Беларускі Калегіюм плянуе:

ажыцьцяўляць навукова-дасьледніцкія праекты;

праводзіць навуковыя сэмінары і канфэрэнцыі;

стварыць бібліятэку навуковай і мэтадычнай літаратуры і рэгіянальных пэрыядычных выданьняў;

заснаваць ангельскамоўны беларускі аналітычны часопіс.

 

Структура Калегіюму

Кураторыюм

Генадзь Грушавы (старшыня), Васіль Быкаў, Уладзімер Арлоў, Ежы Гедройц (Парыж), айцец Аляксандар Надсан (Лёндан)

 

Навукова-экспэртная Рада

праф. Анатоль Грыцкевіч (старшыня), праф. Генадзь Цыхун, праф. Адам Мальдзіс, праф. Мікалай Крукоўскі, праф. Уладзімер Конан, к. юр. н. Аляксандр Вашкевіч, Жана Літвіна, к. філял. н. Сямён Букчын, Карлас Шэрман, Валянцін Акудовіч, к. філяз. н. Алесь Анціпенка

 

Выканаўчая Рада

Алесь Анціпенка, Ігар Бабкоў, Алег Дзярновіч, Вольга Караткевіч, Захар Шыбека

 

Дырэктар Калегіюму

Алесь Анціпенка

 

Кантактная адрэса:

220036 Мінск, П.С. 31

тэл. 256-36-13

E-mail: [email protected]

 

зьмест