![]() |
||||
|
![]() |
![]() |
![]() |
У выніку двух стагодзьдзяў „каляніяльнага разьвіцьця” Беларусь амаль што згубіла смак свабоды і страціла сваё мейсца ў супольнасьці вольных эўрапейскіх народаў. На працягу трох апошніх гадоў незалежная Беларусь набывала вядомасьць у сьвеце як краіна з дыктатарскім рэжымам у цэнтры Эўропы. На сёньня беларускае грамадзтва дасягнула моманту, калі канфармізм, калектыўнае рабства, таталітарная ідэалёгія й несвабода навязваюцца бальшыні ў якасьці ўсьвядомленага выбару дзеля выжываньня. „Скуты розум” спрабуе паставіць пад кантроль усе свабодныя інтэлектуальныя, культурныя і сацыльна-эканамічныя ініцыятывы, „Аднамерны чалавек” у Беларусі пагражае каштоўнасьцям эўрапейскай дэмакратыі і культуры. Агульнавядома, што Беларусь ператварылася ў краіну-выклік для шэрагу эўрапейскіх структураў, палітычных постацяў і ўсіх праваабарончых арганізацыяў. У гэтых абставінах мы, група беларускіх інтэлектуалаў, людзей мастацтва і культуры, заяўляем пра свой фундамэнтальны выбар на карысьць: — свабоднай крэатыўнасьці і вольнага мысьленьня; — інтэлектуальнага й культурнага нон-канфармізму; — абароны асноўных каштоўнасьцяў эўрапейскай культуры й цывілізацыі зь іхным вызначальным пасланьнем: СВАБОДА
У цяперашняй сытуацыі мы ня маем іншых сродкаў у абароне й сьцьвярджэньні гэтых прынцыпаў, апрача нашай рашучасьці, прагі свабоды й веры ў вольную маніфэстацыю і выражэньне чалавечае стваральнасьці. У нашым змаганьні за свабоду ў Беларусі й дзеля Беларусі мы глыбока верым у стваральную й дэмакратычную будучыню нашай краіны ў супольнай Эўропе. Мы зьвяртаемся да інтэлектуалаў і людзей культуры й мастацтва ўсіх эўрапейкіх краінаў з заклікам заманіфэставаць сваю падтрымку Дэклярацыі і паставіць свае подпісы за — і ў імя — беларускай і эўрапейскай свабоды.
Менск, студзень 1998
З польскага боку БЕЛАРУСКУЮ ДЭКЛЯРАЦЫЮ СВАБОДЫ падпісалі: Ежы
Гедройц |