![]() |
||||
|
![]() |
![]() |
![]() |
Менскае філязофскае кола (далей – МФК) – творчае аб’яднаньне сталічных гуманітарыяў, што склалася дзеля вырашэньня шэрагу прафэсыйных філязафічных ды нацыянальна-культурных задачаў. Асноўная мэта МФК – падрыхтоўка ды выданьне корпусу слоўнікаў, хрэстаматыяў ды навучальных дапаможнікаў, дзеля: а) сыстэмнага абвяржэньня марксыстска-ленінскага гуманітарнага ды ідэалягічнага дыскурса; б) кардынальнага пераадоленьня прафэсыйнага новамоў’я, уласьцівага савецкай філязофіі (у тым ліку і ў Беларусі); в) прад’яўленьня іншых прынцыпаў, мэтадаў і асноваў арганізацыі філязафічнага дыскурсу; г) канцэптуальнага забесьпячэньня адпаведных адукацыйных ды асьветных праектаў (у дадзеным кантэксьце — праграмаў, здатных да пераманэнтнага духоўнага самаўзнаўленьня); д) зьняцця комплексу пэрыфэрыйнасьці ды правінцыяналізму ў самасьвядомасьці беларускіх гуманітараў; е) стварэньне нацыянальнае філязофскае мовы. Першым істотным крокам у гэтым кірунку сталася выданьне ў 1999 годзе прадстаўнікамі МФК (А.А.Грыцанаў, В.Л.Абушэнка, М.А.Мажэйка, Т.Г.Румянцава, А.І.Мерцалава и др.) “Новейшего философского словаря”. На чарзе — двутомныя энцыкляпэдычныя праекты, што мусяць выйсьці па-беларуску і па-расейску адначасова. Галоўнымі прынцыпамі дзейнасьці МФК выступаюць: вернасьць ідэалам нацыянальнага сувэрэнітэту Беларусі, адданасьць каштоўнасьцям грамадзянскае супольнасьці і прынцыпам адкрытасьці ды плюралізму. А. Грыцанаў, У. Абушэнка, У. Мацкевіч.
|