ФРАГМЭНТЫ філязофіі культуралёгіі літаратуры

даль-агляды


ФРАГМЭНТЫ №8
№8
зьмест


сэмінары
пэрсаналіі
бібліятэка
спасылкі
рэдакцыя
сувязь


КРОНІКА

 

Гарадзенскі Унівэрсітэт:

Лабараторыя гісторыі і культуралёгіі

Ад пачатку года распачала сваю дзейнасьць Навукова-дасьледчая лабараторыя рэгіянальнай культуры пад кіраўніцтвам Святланы Куль-Сільвэстравай. Але ўжо першыя праекты, сэмінары, канфэрэнцыі паказалі, што за сьціплай назвай хаваюцца амбітныя пляны.

Каб зразумець, аб чым гаворка, варта зьвярнуцца да апошняй манаграфіі Куль-Сільвэстравай “Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур. Фармаваньне культуры новага часу на беларускіх землях”, якая па сваёй канцэптуальнасьці апынулася далёка наперадзе традыцыйнай беларускай гісторыі падзеяў.

 

ЭГУ: Цэнтар Гендэрных Досьледаў

У гэтым годзе (зь верасьня 2000 г.) Цэнтар Гендэрных Досьледаў разам з філязофскім факультэтам ЭГУ абвясьцілі прыём у магістратуру па гендэрным досьледам. Тэрмін навучаньня – 1 год. Выкладаюць лепшыя спэцыялісты зь Беларусі, Эўропы, Расеі, ЗША.

Цэнтар Гендэрных Досьледаў - адзіны ў Беларусі на сёньня асяродак, які комплексна займаецца гендэрнымі штудыямі.

 

“Нідзе і Ніхто”: постэкзыстэнцыйныя практыкі ў посткаляніяльных прасторах
(канфэрэнцыя)

Канфэрэнцыя будзе адбывацца ў адным зь менскіх закрытых памяшканьняў. Час і мейсца будуць канфідэнцыйна паведамленыя ўдзельнікам.

Сэкцыі:

1. “Пасьля экзістэнцыі”

2. “Культуры ценю” і цывілізацыі не-існаваньня

3. “Іншае” ды калянізаваная сьвядомасьць

Заяўкі на ўдзел (тэзы да 2 старонак тэксту, падпісаныя псэўданімам) можна дасылаць на адрас: Менск, 220036, пашт. скр. 24.

 

ЭГУ: новы філязафічны часопіс “Топос”

Кожны новы філязафічны праект у Беларусі сутыкаецца ня столькі з праблемай часу (усе ўжо пагадзіліся, з скрухай альбо эйфарыяй, на існаваньне ў часе пасьля...), колькі з знаходжаньнем сябе ў той альбо іншай прасторы. Менавіта прастора выклікае пэўныя канцэптуальныя рэакцыі, і таму не выпадкова, што першы нумар “Топасу” спрабуе акрэсьліць “сваю” прастору надзвычай дакладна...

Гэтая прастора можа быць апісаная трыма словамі: прафэсыяналізм, фэнамэналёгія, кантынентальная традыцыя мысьленьня.

 

зьмест