Лад мовы
Грамматика
 

Дзеяпрыметнік.

Дзеяпрыметнік — гэта слова з прыкметамі дзеяслова й прыметніка. Як прыметнік, дзеяпрыметнік зьмяняецца па родзе, ліку і склоне. Як дзеяслоў — мае час, трываньне й стан.

Род, лік і склон дзеяпрыметніка залежаць ад слова, зь якім ён зьвязаны:

адчынены (м.р.) куфэрак
адчыненая (ж.р.) шафа
адчыненае (н.р.) века
у адчыненай (ж.р.) шафе

Дзеяпрыметнікі могуць мець поўную форму: складзеныя рэчы і кароткую форму: рэчы складзены.

Дзеяпрыметнікі бываюць закончанага трываньня: Зьніму намоклую капоту і незакончанага трываньня: Грошы пакладзены на бягучы рахунак.

Дзеяпрыметнікі маюць дзейны стан і залежны стан. У цяперашнім часе дзеяпрыметнікі маюць толькі дзейны стан: хвалюючы час, хвалюючая падзея, хвалюючае пытаньне. У прошлым часе дзеяпрыметнікі маюць як дзейны, так і залежны стан.

  • Дзейны стан дзеяпрыметнікаў утвараецца ад неазначальнай формы дзеяслова закончанага трываньня (-ць зьмяняецца на суфікс -л- з далучэньнем адпаведных канчаткаў прыметнікаў): мінуць — мінулы, чэзнуць — чэзлы, зьбялець — зьбялелы.
  • Залежны стан дзеяпрыметнікаў утвараецца ад неазначальнай формы ўсіх пераходных дзеясловаў (-ць зьмяняецца на суфікс -н- альбо -т- з далучэньнем адпаведных родавых канчаткаў прыметнікаў): зрабіць — зроблены, выліць — выліты, сьпісаць — сьпісаны, гаіць — гоены, гадаваць — гадаваны, дараваць — дараваны.
! Суфіксы: -уш-, -юш-, -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -iм- не характэрныя для беларускай мовы. Такія дзеяпрыметнікі як: разьвiваючыйся, кампраметуючы, сьвяціўшыйся ды іншыя падобныя да іх, утвораныя з выкарыстаньнем вышэйпералічаных суфіксаў, недапушчальны.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)