Грубыя граматычныя і моўныя памылкі
Грубые грамматические и речевые ошибки
 

На пісьме недапушчальна:

  • Замена літары ё на літару е, хоць для рускай мовы гэта лічыцца за норму.
  • Напісаньне літары у ў тых разох, калі трэба пісаць ў.
  • Напісаньне літары и замест літары i.

У вымаўленьні недапушчальна:

  • Цьвёрдае вымаўленьне гукаў [з] і [с] перад мяккімі зычнымі. Прыкладам: вымаўленьне [с’нег] замест [сьнег]; [спаз’нiцца] замест [спазьнiцца].
  • Асобнае вымаўленьне гукаў [дж], [дз] у дыграфах дж і дз. Прыкладам: вымаўленьне [нарад-жэньне] замест [нараджэньне], [iд-зi] замест [iдзi]. Асобна спалучэньні літараў дж і дз вымаўляюцца толькі на стыку прыстаўкі й кораня: ад-знака, над-звычайны, ад-жыць (у гэтых выпадках спалучэньні дж і дз адпаведна абазначаюць два розныя гукі: [д][ж] і [д][з]).
  • Мяккае вымаўленьне зацьвярдзелых гукаў [ч] і [р]. Гэтыя гукі ніколі не бываюць мяккімі, і адступленьне ад гэтага правіла “рэжа слых”. Гэтую памылку часта робяць нават тыя, хто ўжо даўно жыве на Беларусі. Беларусы гэта выразна чуюць і адразу заўважаюць небеларускае паходжаньне суразмоўцы.
  • Невыразнае, недакладнае, скомсанае вымаўленьне галосных.
  • Няправільнае ўжываньне роду і ліку назоўнікаў. У беларускай і рускай мовах не заўсёды супадае род і лік назоўнікаў. Прыкладам, у беларускай мове дзiця — ніякага роду; боль, мазоль, мэдаль, надпiс, палын, пыл, росьпiс, рукапiс, сабака, фальш, шынэль — мужчынскага роду. Словы грудзi, дзьверы, крупы, а таксама ўсе назвы ягад: журавіны, маліны, суніцы, чарніцы ды інш. — маюць толькі множны лік. Род і лік назоўнікаў неабходна правяраць і вучыць па слоўніку.


[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлі падручніка] [Беларускі альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкі] [Лад мовы] [Вітаньні й зычэньні] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевіч (малюнкі)