Лад мовы
Грамматика
 

Асобныя заўвагі да дзеяпрыметнікаў.

У беларускай мове дзеяпрыметнікі ня маюць зваротных формаў. Параўнайце: згаладаныя падарожнiкi проголодавшиеся путники. Дзеяпрыметнікі выклікаюць адпаведныя цяжкасьці пры перакладзе тэкстаў з рускай у беларускую мову. Вось некалькі спосабаў, як гэтыя цяжкасьці пераадолець:

спосаб рускі першатвор беларускі пераклад
увесьці падпарадкавальны сказ Вещества, делящиеся на составные элементы. Рэчывы, якія дзеляцца на састаўныя элемэнты.
дзеяпрыметнік зьмяніць на назоўнік На озере было много купающихся. На возеры было шмат купальшчыкаў.
дзеяпрыметнік зьмяніць на прыметнік Покупаем моющие средства. Купляем пральныя сродкі.
дзеяпрыметнік зьмяніць на дзеяслоў Звёзды, светившиеся на небе. Зоркі сьвяціліся на небе.
увесьці слова-ўдакладненьне Вещества, стимулирующие рост растений. Рэчывы-стымулятары росту расьлінаў.
выпусьціць дзеяпрыметнік Видел его, несущего огромную упаковку Бачыў яго зь велізарным пакункам.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)