Лад мовы
Грамматика
 

Дзеяпрыслоўе.

Дзеяпрыслоўе — абазначае дадатковае дзеяньне пры дзеяслове: Распытаўшы, я зразумеў сваю памылку, Iдучы з работы, зазiрну ў краму.

Дзеяпрыслоўі не зьмяняюцца. Катэгорыя часу ім не ўласьціва.
Дзеяпрыслоўі як дзеясловы, ад якіх яны ўтвараюцца, бываюць:
Пераходныя і непераходныя. Прыкладам: П’ючы халодную гарбату, я ня чую ў ёй смаку. Гамонячы, мы не зважалі на час.
Зваротныя і незваротныя. Прыкладам: Вяртаючыся дадому, патэлефанаваў сяброўцы. Прылёгшы, бацька заснуў.
— Маюць закончанае і незакончанае трываньне. Прыкладам: Напісаўшы ліст, я нясу яго на пошту. Цешуся, гледзячы на маладых.

Утварэньне дзеяпрыслоўяў:

утвараюцца ад дзеясловаў 3-яй асобы мн.л. незакончанага трываньня
І
спражэньне
купляюць, плывуць, будуюць, едуць купляючы, плывучы, будуючы, едучы
ІІ
спражэньне
сядзяць, ходзяць, робяць, ляжаць седзячы, ходзячы, робячы, лежачы

утвараюцца ад дзеясловаў мінулага часу адз.л. закончанага трываньня
купіў, плыў, будаваў, ехаў, сядзеў, хадзіў, рабіў, ляжаў купіўшы, адплыўшы, абудаваўшы, ад’ехаўшы, пасядзеўшы, зрабіўшы, паляжаўшы

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)