Лад мовы
Грамматика
 

Дзеяслоў быць.

Ён ёсьць бізнэсовец (скарыстаны злучальны дзеяслоў ёсьць).
Ён мэнэджэр (тут злучальны дзеяслоў адсутнічае).

час у адзіночным ліку у множным ліку
  я ты ён, яна, яно мы вы яны
прошлы быў быў быў, была, было былі былі былі
цяперашні ёсьць ёсьць ёсьць ёсьць ёсьць ёсьць
будучы буду будзеш будзе будзем будзеце будуць

У цяперашнім часе дзеяслоў быць мае форму толькі 3-яй асобы адзіночнага ліку — ёсьць (ці скарочаная ё). Гэтая форма мае дачыненьне да ўсіх трох асобаў адзіночнага й множнага ліку. Ёсьць выконвае злучальную ролю ў састаўным іменным выказьніку. Калі ў сказе прысутнічае дзейнік (прадмет альбо асоба) злучальны дзеяслоў можа не ўжывацца. Дзеяслоў ёсьць таксама ўжываецца ў сьцьвярджальных сказах у сэньсе існаваць, быць у наяўнасьці.

Ён дома?
Няма яго.
Ёнёсьць тут, а яе няма.
Ёнё тут, а яе няма.

Няма — процілегласьць да дзеяслова ёсьць — безасабовая форма дзеяслова адсутнічаць, ужываецца ў адмоўных сказах.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)