Лад мовы
Грамматика
 

Мадальныя дзеясловы.

Мадальныя дзеясловы — гэта дзеясловы жадаць, хацець, магчы, маніцца, спадзявацца, мусiць і іншыя, што перадаюць жаданьне, абавязаньне, магчымасьць.

Я мусiў чакаць на яго да дзявятай гадзiны.
Я мушу ехаць па дзяцей.
Я маю сустрэцца зь Пётрам.
Гэта мусiць быць зроблена.
Ён манiўся прыйсьцi.
Яны хочуць паехаць.
Ён масьцiцца ехаць.

Спражэньне мадальных дзеясловаў.

  жадаць хацець магчы маніцца спадзявацца мусiць
я жадаю хачу магу манюся спадзяюся мушу
ты жадаеш хочаш можаш манішся спадзяешся мусіш
ён жадае хоча можа маніцца спадзяецца мусіць
мы жадаем хочам можам манімся спадзяемся мусім
вы жадаеце хочаце можаце маніцеся спадзяецеся мусіце
яны жадаюць хочуць могуць маняцца спадзяюцца мусяць

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)