Лад мовы
Грамматика
 

Трываньне дзеясловаў.

Дзеясловы бываюць закончанага трываньня і незакончанага трываньня.
Дзеяслоў незакончанага трываньня адказвае на пытаньне што рабіць? і адлюстроўвае дзеяньне, якое яшчэ няскончана, якое адбываецца альбо паўтараецца: маляваць, сядзець, прыбiраць, гатаваць. Мае цяперашні, прошлы і будучы час.
Дзеяслоў закончанага трываньня адказвае на пытаньне што зрабіць? і адлюстроўвае дзеяньне, якое ўжо скончылася альбо скончыцца: намаляваць, пасядзець, прыбраць, прыгатаваць. Мае прошлы і будучы час, але цяперашні — ніколі.

Мы паедзем.
Яны зьехалi.
Ён сядзiць у фатэлi.
Я сяду на канапу.
Вы п’яце каву, яны пап’юць гарбату.
Брат вывучае замежную мову.
Я вывучыў верш.
Будзем палiць лазьню.
Трэба запалiць лямпу.
Дзеці сьняць сны.
Малы нешта сасьніў.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)