Лад мовы
Грамматика
 

Скланеньне лічэбнікаў.

Н. адзiн два (м.р. і н.р.),
дзьве (ж.р.)
тры чатыры пяць
Р. аднаго двух, дзьвюх трох чатырох пяці
Д. аднаму двум, дзьвюм тром чатыром пяці
В. адуш.
неадуш.
аднаго
адзін
двух, дзьвюх
два, дзьве
трох
тры
чатырох
чатыры
пяць
Т. адным двума, дзьвюма трыма чатырма пяцьцю
М. пры адным пры двух,
пры дзьвюх
пры трох пры чатырох пры пяці

! Лічэбнікі 5, 9…20, 30 у творным склоне маюць падвоенае ц: пяцьцю, васямнаццацьцю.

У скланеньні складаных лічэбнікаў, зьмяняюцца абедзьве часткі:

Н. дзьве-сьце дзевяць-сот трыста семдзесят шэсьць
Р. двух-сот дзевяцi-сот трохсот сямідзесяці шасьці
Д. двум-стам дзевяцi-стам тромстам сямідзесяці шасьці
В. дзьве-сьце дзевяць-сот трыста семдзесят шэсьць
Т. двума-стамi дзевяцьцю-стамi трымастамі сямюдзесяцьцю шасьцю
М. пры двух-стах пры дзевяцi-стах пры трохстах сямідзесяці шасьці

! Лічэбнік дзьвесьце у назоўным і вінавальным склонах мае форму жаночага роду, а ў астатніх — мужчынскага.

Лічэбнікі абодва, абедзьве ва ўсіх склонах захоўваюць адрозьненьні радоў.

  мужчынскi род жаночы род
Н. абодва хлапцы абедзьве дзяўчыны
Р. абодвух хлапцоў абедзьвюх дзяўчын
Д. абодвум хлапцам абедзьвюм дзяўчынам
В. абодвух хлапцоў абедзьвюх дзяўчын
Т. абодвума хлапцамi абедзьвюма дзяўчынамi
М. пры абодвух хлапцах пры абедзьвюх дзяўчынах

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)