Лад мовы
Грамматика
 

Назоўнік.

Назоўнік — часьціна мовы, абазначае ймя альбо назву прадмета, адказвае на пытаньні: хто? што?
Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць жывыя істоты: людзей і жывёл. Адказваюць на пытаньне хто?: вандроўца, музыка, мядзьведзь.
Неадушаўлёныя назоўнікі абазначаюць расьліны і нежывыя аб’екты: рэчы, зьявы. Адказваюць на пытаньне што?: партфэль, гумка, навальніца.

род лік
адзіночны множны
мужчынскi род (ён)
жаночы род (яна)
нiякi род (яно)
пакой (гэты, мой, той)
кватэра (гэта, мая, тая)
мястэчка (гэта, маё, тое)
пакоi (гэтыя, мае, тыя)
кватэры (гэтыя, мае, тыя)
мястэчкі (гэтыя, мае, тыя)

Агульны род — маюць назоўнікі, якія могуць належаць асобам рознага полу. Прыкладам: знаўца, вандроўца, матавіла, маруда, гарэза, Жэня ды іншыя.

! У беларускай і рускай мовах не заўсёды супадае род і лік назоўнікаў. Прыкладам, у беларускай мове дзiця — ніякага роду; боль, мазоль, мэдаль, надпiс, палын, пыл, росьпiс, рукапiс, сабака, фальш, шынэль — мужчынскага роду. Словы грудзi, дзьверы, крупы, а таксама ўсе назвы ягад: журавіны, маліны, суніцы, чарніцы і інш. — маюць толькі множны лік. Род і лік назоўнікаў неабходна правяраць і вучыць па слоўніку.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)