Лад мовы
Грамматика
 

Множны лік назоўнікаў.

У назоўным склоне множнага ліку назоўнікі маюць канчаткі , -i.

м.р.
адзіночны лік у множным ліку
брат
сябра
iнжынер
вобраз
вецер
холад
рот
лiст
камень
корань
бераг
яблык
крок
браты
сябры
iнжынеры
вобразы
вятры
халады
раты
лiсты
камяні
карані
берагі
яблыкi
крокi
ж.р.
адзіночны лік у множным ліку
дачка
мова
глыбiня
жывёла
кузурка
абраньнiца
блiскавіца
яшчарка
страха
поле
дочкi
мовы
глыбінi
жывёлы
кузуркi
абраньнiцы
блiскавіцы
яшчаркi
стрэхi
палі
н.р.
адзіночны лік у множным ліку
бервяно
кола
люстэрка
яйка
крэсла
гняздо
мора
возера
павека
сьвята
крыло
пяро
бярвеньнi
колы
люстэркi
яйкi
крэслы
гнёзды
моры
азёры
павекi
сьвяты
крылы
пёры

Для назоўнікаў на -анiн, -янiн характэрны канчатак : грамадзянін — грамадзяне, селянін — сяляне.

Некаторыя назоўнікі пры ўтварэньні множнага ліку зьмяняюцца і ў сваёй аснове: дзяўчына — дзяўчаты (АЛЕ! дзьве/тры дзяўчыны), неба — нябёсы, зерне — зярняты, цяля — цяляты, птушаня — птушаняты, кураня — кураняты.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)