Лад мовы
Грамматика
 

Прыклады скланеньня назоўнікаў.

Назоўнікі мужчынскага роду.

  з зацьвярдзе-лай асновай зь мяккай
асновай
з канчаткам
на
з канчаткам
на -а (-я)
з канчаткам
на -ка
адз.
лік
Н. дождж госьць напой судзьдзя бацька
Р. дажджу гасьця напою судзьдзі бацькі
Д. дажджу гасьцю напою судзьдзі бацьку
В. дождж гасьця напой судзьдзю бацьку
Т. дажджом гасьцём напоем судзьдзёй бацькам
М. на дажджы гасьцю у напоі пры судзьдзі пры бацьку
мн.
лік
Н. дажджы госьці напоі судзьдзі бацькі
Р. дажджоў гасьцей напояў судзьдзяў бацькоў
Д. дажджам гасьцям напоям судзьдзям бацькам
В. дажджы гасьцей напоі судзьдзяў бацькоў
Т. дажджамі гасьцямі напоямі судзьдзямі бацькамі
М. дажджах (-ох) гасьцях (-ёх) напоях судзьдзях бацькох (-ах)

Назоўнікі жаночага роду.

  з канчаткам на зь іншымі канчаткамі
адз.
лік
Н. дачка вуліца рэч шыя яблыня
Р. дачкі вуліцы рэчы шыі яблыні ()
Д. дачцэ вуліцы рэчы шыі яблыні
В. дачку вуліцу рэч шыя яблыню
Т. дачкой (-ою) вуліцай (-аю) рэччу шыяй (-яю) яблыняй
М. пры дачцэ на вуліцы на рэчы на шыі на яблыні
мн.
лік
Н. дочкі вуліцы рэчы шыі яблыні
Р. дочак (дачок) вуліц рэчаў шый (-яў) яблынь (-яў)
Д. дочкам вуліцам рэчам шыям яблыням
В. дочак (дачок) вуліцы рэчы шыі яблыні
Т. дочкамі вуліцамі рэчамі шыямі яблынямі
М. пры дочках на вуліцах на рэчах на шыях на яблынях

Назоўнікі ніякага роду.

  з канчаткам
на -о (-е)
з канчаткам
на -ка
з канчаткам
на -ха
з канчаткам
на -мя
назвы маладых істотаў
адз.
лік
Н. плячо вока вуха імя кацяня
Р. пляча вока вуха імені, імя кацяняці
Д. плячу воку вуху імені, імю кацяняці
В. плячо вока вуха імя кацяня
Т. плячом вокам вухам іменем, імем кацянём
М. на плячы у воку у вуху, вусе у імені, імі пры кацяняці
мн.
лік
Н. плечы вочы вушы імёны кацяняты
Р. плячэй вачэй вушэй імён (-аў) кацянятаў
Д. плячам вачам вушам імёнам кацянятам
В. плечы вочы вушы імёны кацянят (-аў)
Т. плячмі (-ыма) вачмі (-ыма) вушамі імёнамі кацянятамі
М. на плячах (-ох) у вачах (-ох) у вушах у імёнах пры кацянятах

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)