Лад мовы
Грамматика
 

Склон, скланеньне.

Склон — гэта форма, якую набывае назоўнік у залежнасьці ад пытаньня.
Скланеньне — зьмяненьне канчаткаў назоўнікаў па склонах.

склон мужчынскi род жаночы род нiякi род
назоўны мужчына (хто?)
ложак (што?)
жанчына (хто?)
шафа (што?)
дзiця (хто?)
вакно (што?)
родны мужчыны (каго?)
ложка (чаго?)
жанчыны (каго?)
шафы (чаго?)
дзiцяцi (каго?)
вакна (чаго?)
давальны мужчыну (каму?)
ложку (чаму?)
жанчыне (каму?)
шафе (чаму?)
дзiцяцi (каму?)
вакну (чаму?)
вiнавальны мужчыну (каго?)
ложак (што?)
жанчыну (каго?)
шафу (што?)
дзiця (каго?)
вакно (што?)
творны мужчынам (кiм?)
ложкам (чым?)
жанчынай (кiм?)
шафай (чым?)
дзіцем (кiм?)
вакном (чым?)
месны мужчыну (-е) (пры кiм?)
ложку (пры чым?)
жанчыне (пры кiм?)
шафе (пры чым?)
дзiцяцi (пры кiм?)
вакне (пры чым?)

Табліца склонаў.

1. Н. Назоўны склон ёсьць хто? што?
2. Р. Родны склон няма каго? (кога?) чаго? (чога?)
3. Д. Давальны склон даю каму? чаму?
4. В. Вiнавальны склон вiню, бачу каго? (кога?) што?
5. Т. Творны склон ганаруся, твару кім? чым?
6. М. Месны склон знаходжуся па (пры) кім? па (пры) чым?
7. К. Клічны склон клічу, зьвяртаюся    

Клічны склон — былы сёмы склон назоўнікаў. Беларуская мова захавала яго шматлікія формы: пане, браце, дружа, чытачу, народзе, суседзе, хлопча, юнача, Яне, Ігнасю, Галю, Маню. У множным ліку ўжываецца канчатак -ове: панове.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)