Лад мовы
Грамматика
 

Назоўнік у давальным склоне.

У адзіночным ліку:

скланеньне аснова прыклады канчатак
ж.р., м.р., а.р.
на -а, -я
цьвёрдая i
на г, х
дзяўчыне, жанчыне, установе, расьлiне, вадзе, мужчыну, праграме, калегу, кiраўнiку
зацьвярдзелая задачы, гары, паперы, веры, сунiцы
на к хустцы, сукенцы, рацэ, талацэ ()
мяккая зямлi, сям’i, лазьнi, працоўнi, Юлi, Колю -i ()
м.р. без канчатку,
н.р. на -а, -о,
-е, -ё
цьвёрдая,
зацьвярдзелая i
на г, к, х
гораду, брату, вiдэльцу, бору, шляху, берагу, воку, кампутару, мастаку, хлапцу, дажджу, сталу
мяккая жалю, бярэмю, полю, вучню, агню
ж.р. без канчатку цьвёрдая i мяккая гусi, скронi, далонi, касьцi, мазi, верфi -i
зацьвярдзелая начы, поўначы, Нарачы, мышы
рознаскланяльныя   кацяняцi, дзiцяцi, кураняцi, iмю (iменi), семю (семенi) -i

! ж.р. на -га > -зе
-ха > -се
-ка > -цэ
(-цы)
падлога — падлозе, дуга — дузе, нага — назе
скруха — скрусе, чаромуха — чаромусе
рака — рацэ, горка — горцы, хатка — хатцы
м.р. i ж.р.
на
-да > -дзе
-та > -це
вада — вадзе, нарада — нарадзе
Мiкiта — Мiкiце, самота — самоце

У множным ліку:

скланеньне аснова прыклады канчатак

ж.р., м.р., а.р.
на -а, -я

м.р. без канчатку,
н.р. на -а, -о,
-е, -ё

ж.р. без канчатку

рознаскланяльныя

мяккая сем’ям, вiшням, землям, судзьдзям, лазьням, струменям, палям, вучням, гусям, працоўням, далоням, агням, касьцям, сьвекрывям, ветразям, дзецям -ям
цьвёрдая, зацьвярдзелая i
на г, к, х
дзяўчатам, дарогам, вiдэльцам, берагам, бацькам, калегам, гарадам, сталам, братам, сёлам, дажджам, вачам, вушам, начам, кампутарам, навiнам, праграмам, законам, пастановам, iмёнам, плямёнам, кацянятам, зайчанятам, птушанятам -ам

Для гутарковай беларускай мовы характэрныя звароты з давальным склонам: Ніколі ня варта быць скупому. Я й сам таму дзіўлюся. Годзе сядзець смутнаму.

Давальны склон заўсёды ўжываецца зь дзеясловамі дзякаваць, выбачаць, дараваць, баліць: Дзякуй табе за добрую раду. Баліць мне сьпіна (гл. дзеяслоўнае кіраваньне).

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)