Лад мовы
Грамматика
 

Скланеньне прыметнікаў.

У адзіночным ліку:

  м.р.
адушаўлёны
м.р.
неадушаўлёны
ж.р. н.р.
Н. высокi мужчына высокi стол высокая кабета высокае дзiця
Р. высокага мужчыны высокага стала высокай кабеты высокага дзiцяцi
Д. высокаму мужчыну высокаму сталу высокай кабеце высокаму дзiцяцi
В. высокага мужчыну высокi стол высокую кабету высокае дзiця
Т. высокiм мужчынам высокiм сталом высокай кабетай высокiм дзiцем
М. на высокiм мужчыне пры высокiм стале пры высокай кабеце пры высокiм дзiцяцi

У множным ліку:

  м.р.
адушаўлёны
м.р.
неадушаўлёны
ж.р. н.р.
Н. высокiя мужчыны высокiя сталы высокiя кабеты высокiя дзецi
Р. высокiх мужчынаў высокiх сталоў высокiх кабетаў высокiх дзяцей
Д. высокiм мужчынам высокiм сталам высокiм кабетам высокiм дзецям
В. высокiх мужчынаў высокiя сталы высокiх кабетаў высокiх дзяцяў
Т. высокiмi мужчынамі высокiмi сталамi высокiмi кабетамі высокiмi дзецьмi
М. на высокiх мужчынах пры высокiх сталах пры высокiх кабетах пры высокiх дзецях

Табліца канчаткаў пры скланеньні прыметнікаў:

  у адзiночным ліку у множным ліку
м.р. ж.р. н.р. м.р.; ж.р.; н.р.
Н. -ы, -i -ая, -яя -ое, -ае, -яе -ыя, -iя
Р. -ога, -ага, -яга -ое, -ае, -яе,
-ой, -ай, -яй
-ога, -ага, -яга -ых, -iх
Д. -ому, -аму, -яму -ой, -ай, -яй -ому, -аму, -яму -ым, -iм
В. -ога, -ага, -яга (з адуш.)
-ы, -i (з неадуш.)
-ую, -юю -ое, -ае, -яе -ых, -iх (з адуш.)
-ыя, -iя (з неадуш.)
Т. -ым, -iм -ою, -аю, -яю,
-ой, -ай, -яй
-ым, -iм -ымi, -iмi
М. -ым, -iм -ой, -ай, -яй -ым, -iм -ых, -iх

Некаторыя прыметнікі маюць поўную і кароткую форму: рады — рад, поўны — повен, дужы — дуж. Кароткія прыметнікі зьмяняюцца па родзе і ліку: певень грозен (м.р.), котка грозна (ж.р.), шчаня грозна (н.р.), яны так моцна грозны (мн.л.).

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)