Лад мовы
Грамматика
 

Прыналежныя прыметнікі.

Адзін зь віду адносных прыметнікаў — прыналежныя. Яны паказваюць, каму належыць прадмет: матулiна варэньне, даччына хустка (але! даччыная фiрма), сабачы пысьняк. Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца ад асноў назоўнікаў; могуць пераходзіць у якасныя й адносныя.

Паўлюкоў дом (м.р.)
Пётраў кампутар (м.р.)
Ясеў брат (м.р.)
Міхасёў калега (м.р.)
-оў
-аў
-еў
-ёў
Паўлюкова кватэра (ж.р.)
Пётрава жонка (ж.р.)
Ясева сядзіба (ж.р.)
Міхасёва фірма (ж.р.)
-ова
-ава
-ева
-ёва
Паўлюкова дзіця (н.р.)
Пётрава вакно (н.р.)
Ясева бра (н.р.)
Міхасёва аўта (н.р.)

матчын дар (м.р.)
Валін хрэсьнік (м.р.)
-ын-
-ін-
матчына хустка (ж.р.)
Валіна вопратка (ж.р.)
матчына пісьмо (н.р.)
Валіна дзіця (н.р.)

Прыналежныя прыметнікі ў назоўным і вінавальным склонах ужываюцца ў кароткай форме: сынава шапка, сынаву шапку. Аднак з адушаўлёнымі назоўнікамі прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду ў вінавальным склоне ўжываюцца ў поўнай форме: сынавага сябра.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)