Лад мовы
Грамматика
 

Спосабы словаўтварэньня прыметнікаў.

прыстаўкавы не-, ня-, без-, бяз-,
да-, паза-, перад-,
за-
і інш.
невысокі, няблізкі, безгалосы, бязводны, дагістарычны, пазачарговы, перадапошні, завысокі
суфіксальны -лів-, -іст-, -ав-, -ов-,
-ат-, -н-, -ават-,
-ёв-, -ск-, -ц-
і інш.
сарамлівы, іскрысты, даведкавы, баровы, вусаты, блакітны, чырванаваты, бэзавы, бульбяны, бялявы
прыстаўкава-суфіксальны   надламаны, падгалісты, прыдарожны, замежны, пазаслужбовы, неахайны, негасьцін-ны

!

Калі прыметнік ўтвораны ад слова з асновай, якая заканчваецца:

  • на ц, т, ч, к, то прыметнік мае суфікс -ц-: скаўт — скаўцкі, чытач чытацкі, Глыбокае — глыбоцкі, брат — брацкі, Смалявічы — смалявіцкі;
  • на некалькі зычных гукаў і апошні зь іх к, а суфікс пачынаецца на с, то ў прыметніку каранёвае к не ўжываецца: Нью-Ёрк — нью-ёрскі;
  • на с, з, ш, г, х, а суфікс пачынаецца на с, то ў прыметніку ўжываецца адна літара с: Белая Вежа — белавескі, чэх — чэскі, француз — францускі;
  • на ск, цк, а прыметнік утвараецца з дапамогаю суфікса -ск-, то ў слове застаецца толькі адзін ск альбо цк: Дамаск — дамаскі, Смаленск — смаленскі, Брацк — брацкі;
  • на звонкія д, дж, дз, а суфікс пачынаецца на с, то ў слове чуваць [ц], але пішыцца дз: сусед — суседзкі [сусецкі], грамада — грамадзкі [грамацкі].

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)