|
|
Прыслоўе.
Прыслоўе — нязьменная часьціна мовы, абазначае прыкмету дзеяньня, стану альбо якасьці.
Прыклады прыслоўяў:
| мейсца |
наверсе, уперадзе, сьпераду, управа, справа, улева, зьлева, унізе, пасярэдзіне, ззаду, дзе, тут, там, усюды, недзе, нiдзе, куды, сюды, туды, сяды-тады, нiкуды, некуды, побач, супраць, паблізу, наперадзе,
навокал, далёка |
| часу |
калі, потым, тады, калісьцi, нiколi, зараз, цяпер, ужо, сёньня, сёлета, летась, залетась, налета, неўзадаўжкі |
| колькасьцi |
колькi, столькi, гэтулькi, некалькi, нiколькi, вельмi, надта, досыць, шмат, двойчы, аднойчы, дашчэнту |
| прычыны i мэты |
чаму, чамусьцi, навошта, затым, таму, знарок, зьнячэўку |
| спосабу дзеяньня |
як, таксама, гэтак, усяляк, iнакш, па-мойму, неяк, абы-як, сяк-так, раптам, нарэшце, памалу, пакрысе, зноў, навогул, штораз, штогод, часам, разам, лацьвей, якраз, уздоўж, ушыр, утоўшч |
| ! |
1) Каб узмацніць дзеяньне, у беларускай мове ўжываюцца выразы, якія складаюцца зь дзеяслова й прыслоўя, што ўтворана ад гэтага ж дзеяслова: просьма прасіць, бегма бегчы, лежма ляжаць, крычма крычаць, лётма ляцець.
2) У гутарцы характэрна ўжываньне прыслоўяў з займеньнікам што: праўда што, дзіва што, дарма што, хіба што, бадай што. |
У гутарцы прыслоўі шырокаўжывальныя пры адказах на пытаньні:
| Як? |
паважна прыняў вестку
забралі ўсё дазваньня
сын якраз як бацька |
| Дзе? |
Беларусь ляжыць пасярэдзіне Эўропы
уверсе пад стольлю вісіць люстра |
| Куды? |
зараз трэба павярнуць улева
малыя пабеглi напярэймы дзеду
бяру бiлет туды й назад |
| Адкуль? |
адсюль да дому ўжо недалёка
адгэтуль паедзем на мэтро |
| Калі? |
ранiцай сьнедаем
калі-нікалі ён наведваецца сюды |
| Дзеля чаго? |
нездарма мае быць гэтая размова
скажы, навошта ён прыйшоў? |
|