Лад мовы
Грамматика
 

Займеньнік.

Займеньнік — нязьменная часьціна мовы, якая не называе прадметы, асобы, якасьці, а толькі паказвае на іх.

Па сваім значэньні займеньнікі дзеляцца на:
асабовыя: я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны;
прыналежныя: мой, наш, твой, ваш, яго, ягоны, ейны, свой, іхнi;
паказальныя: той, такі, гэты, гэтакi, гэны, гэткi, столькі, гэтулькі;
азначальныя: сам, усё, усе, увесь, кожны, любы, самы, іншы;
пытальна-адносныя: хто, што, які, каторы, чый, колькі;
зваротныя: сябе;
адмоўныя: нiхто, нiшто, нiякi, нiчый, нiводны;
неазначальныя: нехта, нешта, хтосьцi, штосьцi, нейкi, якісьцi, якi-небудзь, некалькі, абы-які, хто-небудзь.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)