Лад мовы
Грамматика
 

Асобныя заўвагі да займеньнікаў.

I.

неазначальныя нехта, нешта скланяюцца як пытальныя займеньнікі хто, што некага, нечага
некаму, нечаму
некім, нечым
адмоўныя ніхто, нішто нікога, нічога
нікому, нічому
нікім, нічым
азначальныя сам, увесь, кожны, любы, іншы і інш. скланяюцца як прыметнікі зь цьвёрдай асновай, мяккай ці асновай на г, к, х кожнага новага аўта
кожнаму новаму аўту
кожным новым аўта

II. Скланяюцца:
— як прыметнікі з асновай на г, к, х займеньнікі сам, сама, само, самі;
— як прыметнікі зь цьвёрдай авновай займеньнікі самы, самая, самае, самыя.

III. У беларускай мове ўжываюцца так званыя ўзаемныя займеньнікі: адзін аднаго (для м.р.), адна адну (для ж.р.), адно аднаго (для н.р. і розных радоў). Прыкладам: Юля і Алег пабачылі адно аднаго. Пры скланеньні ўзаемных займеньнікаў зьмяняецца другое слова.

VI. У гутарцы нехарактэрна ўжываньне поўных формаў займеньнікаў: хтоебудзь, хтоолечы і д.п. Звычайна выкарыстоўваюцца скарочаныя формы: Я ня буду садзіцца, бо мо хто старэйшы сядзе. У гэтую дарогу трэба выправіць каго іншага.

V. У адрозьненьне ад рускай, у беларускай мове няма прыстаўнага н у спалучэньні прыназоўнікаў са склонавымі формамі займеньнікаў, якія пачынаюцца з галоснай літары. Калі ласка, параўнайце: па-беларуску — у iх, але па-руску — у них.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)