|
Злучнік.
Злучнік — службовая часьціна мовы, злучае часткі складанага сказа альбо самастойныя сказы: У дарозе добра думаецца, таму я й люблю дарогу.
Злучнікі дзеляцца на:
— простыя: i, а, але, бо, ды, каб, нi, цi, калі, дзе, як;
— складаныя: таму што, для таго каб, пасьля таго як, з прычыны таго што.
Функцыйна злучнікі дзеляцца на:
— злучальныя: i, ды, дый, нi…нi, як…так і, таксама, а, але, затое, але i, або, аднак жа і іншыя — выкарыстоўваюцца для пабудовы складаных сказаў, у якіх часткі, што злучаюцца, ёсьць самастойнымі і раўнапраўнымі;
— падпарадкавальныя: што, калi, каб, дзе, таму як, быццам, таму што, ледзь, чуць, толькі, чым, раз, з тым каб, з прычыны таго што ды іншыя — выкарыстоўваюцца для пабудовы складаных сказаў, у якіх адна частка сказа падпарадкавана другой.
Найбольш ужывальныя злучнікі:
у беларускай мове |
у рускай мове |
прыклады й тлумачэньні |
і (й) |
и |
Я люблю і каву, і гарбату. |
але, аднак |
но, однако |
Людвік гаворыць па-беларуску, але з гэткім акцэнтам. |
ды |
и, да |
ды часьцей за ўсё ўжываецца ў значэньні “і”, але іншы раз і як “але”: Іван ды Мар’я. Ён ведаў, ды нам не паведаміў. |
но, однако |
альбо, або |
либо, или |
Возьмем журавінавага соку альбо Кока-колы? |
ці |
или, ли |
Папытайся, ці будзе ён вечарам дома. |
ні, ані |
ни |
ані ўжываецца дзеля ўзмацненьня адмаўленьня: Нікуды ня варты дзяцюк, ані да танца, ані да ружанца. |
як толькі |
как только |
Як толькі прыйдзеш, адразу пазвані. |
калі |
когда, если |
калі часьцей за ўсё перадае час або ўмову дзеяньня: Скажаш, калі ўбачыш яго. Калі верыш, то й спраўдзіцца. |
калі б |
если бы |
Калі б ня дождж, чаго б я намок. |
бо, таму што |
потому что |
Я вучу беларускую мову, бо жыву на Беларусі. |
што |
что |
Добра, што ў мяне былі грошы. |
каб |
чтобы |
каб перадае мэту, тлумачэньне або ўмову: Сьпяшаюся, каб не спазьніцца. Пазваніў бы, каб мог. |
если |
хоць |
хотя |
Я шчасьлівы, хоць і не багаты. |
балазе |
так как, благо, хорошо что |
Зараз паедзем, балазе машына здараецца. |
|  |
|