Беларуская мова ў Інтэрнэт
Беларуский язык в Интернет
 

Каталёг рэсурсаў, прысьвечаных беларускай мове.
Актуальныя пытаньні беларускае мовы.
Арганізацыі.
Беларуская лацінка.
Гісторыя беларускае мовы.
Падручнікі, навучальныя дапаможнікі, даведнікі.
Парталы.
Слоўнікі.
Іншыя цікавыя сайты ды карысныя спасылкі.

Іншыя цікавыя сайты ды карысныя спасылкі.

Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМА Group). [be]
Беларускi рок-н-рол i альтэрнатыўная музыка. Вялiкая калекцыя спасылак на беларускiя сайты музычнай тэматыкi, музычныя навiны, каталёг беларускiх касэтаў i CD, агляд беларускіх гуртоў i шмат iншай цiкавай iнфармацыi пра беларускую музыку.
URL: http://bma.home.by

Беларускі інфармацыйны цэнтар. [be]
Навіны Беларусі, Літвы, сьвету. Штодзённае абнаўленьне.
URL: http://www.vilnia.com

Беларускі кнігазбор. [be]
Шматтомнае выданьне беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь ад старажытнасьці да нашых дзён.
URL: http://bk.knihi.com

Беларускія казкі. [be]
Зборнік беларускіх народных казак. На сайце ёсьць кароткі беларускі тлумачальны слоўнічак.
URL: http://www.shortway.to/kazki

Беларусы сьвету - знайдзі сваіх! []
Здараецца так, што на чужыне беларусы жывуць у адным горадзе, на адной вуліцы, але нічога пра гэта ня ведаюць. Гэтая старонка дапаможа Вам знайсьці нашых суайчыньнікаў па-за межамі сёньняшняй Рэспублікі Беларусь.
URL: http://my.knihi.com

Біблія на беларускай мове. [be]
Пераклад з царкоўнаславянскага тэксту зрабіў вядомы беларускі славіст і перакладчык Васіль Сяргеевіч Сёмуха з бласлаўленьня й з дапамогаю Мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Мікалая і місіянэра Global Missionary Ministries Юркі Рапецкага (Канада).
URL: http://www.sbible.boom.ru/bel.htm
URL: http://txt.knihi.com/biblija
URL: http://members.fortunecity.com/siomuha1

Гісторыя Беларусі. Асобы. [be]
На сайце можна пазнаёміцца зь біяграфіямі выбітных асобаў, якімі знакаміта й якімі ганарыцца Беларусь.
URL: http://asoby.belinter.net

Іканапіс Беларусі XV-XVIII стагодзьдзяў. [en]
Галерэя беларускага іканапісу.
URL: http://www.geocities.com/belarus_icon

КАМУНІКАТ - бюлетэнь беларускай рэдакцыі радыё Палёнія. [be]
Бюлетэнь, які рыхтуецца на падставе матэрыялаў з этэру беларускай рэдакцыі радыё Палёнія (але ня толькі). Знойдзеце тут шмат пра Беларусь, Польшчу ды польска-беларускія адносіны. Ёсьць тут цыкль гутарак др. Ніны Баршчэўскай з Катэдры Беларускай Філялёгіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту пра разьвіцьцё беларускай мовы ды пра "Лёс помнікаў беларускага пісьменства".
URL: http://kamunikat.net.iig.pl/

Ластоўскі Вацлаў. [be]
Сайт, прысьвечаны творчасьці выдатнага пiсьменьнiка, публiцыста, гiсторыка, мовазнаўцы, грамадзкага і палітычнага дзеяча Вацлава Ластоўскага. Параскiданыя па розных крынiцах шматлiкiя творы Вацлава Ластоўскага вяртаюцца сёньня да чытача, вяртаюцца, каб заняць сваё пачэснае i законнае мейсца ў нашай лiтаратуры.
URL: http://www.spa-kraj.org/in/vl/vl.html

Народны альбом. [be]
Супольны музычны праект, рок-падзея 1998 году. Тэксты, музыка, водгукі.
URL: http://na.home.by

Наша Ніва. [be, ru]
Прадстаўніцтва ў Інтэрнэт першай беларускай газэты, якая выдаецца ад 1906 году. Навіны, камэнтары, паведамленьні, нарысы, вершы, апавяданьні. Беларускі погляд на культурнае й палітычнае жыцьцё ў Беларусі ды ў сьвеце.
URL: http://www.nn.by/

Пушкін Алесь. [be]
Віртуальная галерэя беларускага мастака Алеся Пушкіна: аўтабіяграфія, крытыка, галерэя карцінаў, росьпісы, пэрфомансы.
URL: http://www.pushkin.by

A Belarus Miscellany. [en]
Беларускі альманах - агульная інфармацыя пра Беларусь: гісторыя, мова, культура, рэлігія, правы чалавека, палітыка, спорт, знакамітыя беларусы, установы, дыяспара, кнігі пра Баларусь і пра беларусаў, інфармацыя для вандроўцаў па Беларусі.
URL: http://www.belarus-misc.org

Belarusian Review. [en]
Iнфармацыйны бюлетэнь Беларуска-Амэрыканскай асацыяцыi.
URL: http://www.belreview.cz

The Journal of Byelorussian Studies (1965-1988, 19 issues). [en]
У 1965 годзе Ангельска-Беларускае Таварыства распачала штогод выдаваць "The Journal of Byelorussian Studies". Часопіс штогод распаўсюджваўся па ўнівэрсытэтах, бібліятэках і сярод асобных падпісчыкаў у ЗША, Вялікабрытаніі, Беларусі ды іншых краінах па ўсім сьвеце. Акрамя артыкулаў па беларускай літаратуры, лінгвістыцы, гісторыі ды мастацтве, часопіс зьмяшчаў агляды, хроніку бягучых падзеяў і зразумелую бібліяграфію. Поўны камплект (19 нумароў ад 1965 да 1988 году) можна замовіць у Беларускай Бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане.
URL: http://home.clara.net/skaryna/abs/journal.htm

The Virtual Guide to Belarus. [en]
Віртуальны гід па Беларусі. Тут можна знайсьці адказы на шмат пытаньняў пра Беларусь. Усе матэрыялы разьмеркаваны па асобных разьдзелах: гісторыя, культура, беларускія нацыянальныя сымбалі, беларуская мова, беларускія месты, закон і палітыка, прырода і геаграфія, прамысловасьць Беларусі, Чарнобыльская катастрофа ды інш.
URL: http://www.belarusguide.com

Праграмнае забесьпячэньне.

Асэнсаваная шматкантэкставая апрацоўка інфармацыі. [be, en]
Шматкантэкставая аўтаматычная апрацоўка вялікіх аб'ёмаў інфармацыі. Гэтая праца прэзэнтуе прынцыпы, мэтады, зыходныя альгарытмы кампутаровай праграмы, здольнай разьвівацца й самаразьвівацца з выкарыстаньнем паняцьцяў, катэгорыяў, сэнсаў ды іх сувязі між сабою.
URL: http://mujweb.cz/www/context

Беларускія праграмы на сайце дыскусійнага гурту "Мовазнаўства". [be, ru, en]
Беларускія праграмы, слоўнікі, тэкставыя рэдактары зь беларускім інтэрфэйсам ды й інш.
URL: http://groups.yahoo.com/group/movaznaustva/files

Праграма-перакладнік "Белазар". [be]
Белазар - гэта беларуска-расейска-беларускі перакладнік, які дазволіць амаль аўтаматычна выконваць пераклады тэкстаў з расейскай мовы ў беларускую ды наадварот.
URL: http://belazar.belinter.net

Софт па-беларуску. [be]
Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфэйсаў у беларускую мову.
URL: http://belarussoft.euro.ru

Тэкставы рэдактар UniRed. [eo, en, ru, de, es, fr]
UniRed - гэта тэкставы рэдактар зь беларускім інтэрфэйсам. Падтрымлівае працу з рознымі кадыроўкамі; дазваляе выкарыстоўваць так званыя "сурагатныя альфабэты"; мае сынтаксычную падсьветку; дазваляе рабіць праверку правапісу.
URL: http://www.esperanto.mv.ru/UniRed/

Тэхналёгіі кіраваньня стратэгічным разьвіцьцём. [ru]
Беларускамоўнае інтэлектуальнае праграмнае забесьпячэньне падтрымкі вырахаваньняў - праграмы "Delta-Пэрсанал", "Прыёмы мэнэджмэнту", "Кадравы дарадца", прызначаныя для пошуку дакладных і эфэктыўных дзеяньняў пры разьвязаньні задачаў кадравага мэнэджмэнту. Можна бясплатна сьцягнуць поўнафункцыянальную версію праграмы "Генэратар ідэяў Delta", якая выкарыстоўваецца для ўсебаковага аналізу складаных праблемаў у сфэры бізнэсу, кіраваньня, вытворчасьці ды іншых галінах, дзе нават дасьведчанаму спэцыялісту складана хутка знайсьці аптымальны разьвязак.
URL: http://mujweb.cz/www/intelpart/downloads.htm

Belarusian Fonts and Software for Windows. [en]
Беларускія шрыфты, шрыфты для Інтэрнэт. Праграмнае забесьпячэньне для ўсталяваньня поўнай падтрымцы беларускае мовы ў Windows, канвэртар беларуских тэкстаў у найбольш папулярныя кодавыя табліцы.
URL: http://www.cyrillic.com/belarusian.html
URL: http://www.fingertipsoft.com/belarusian.html

Belarusian Language Linux Team. [be]
Cтаронка, прысьвечаная беларусізацыі апэрацыйнае сыстэмы Linux.
URL: http://www.mova.linux.by

Belarusian language products. [en, zh, de, fr, ja, es, ko, pt, it, ru, id, pl]
Каталёг беларускамоўнага праграмнага забесьпячэньня.
URL: http://www.worldlanguage.com/Languages/Belarusian.htm

Belarusian Linux. [en]
Настаўленьні па ўсталяваньні падтрымцы беларускай мовы ў васяродзьдзі Linux, X Windows Systems, TeX, Emacs. Праграмы, спасылкі.
URL: http://www.mova.org/bellinux

ClearText. [ru]
Freeware праграма для перафарматаваньня тэкставых альбо html/xml-файляў. Дазваляе зьдзяйсьняць як вычытку разьметкі, так і яе дабаўленьне, мае аўтараспазнаваньне кадыроўкі. Працуе ў беларускай, ангельскай, расейскай, украінскай і лакскай мовах.
URL: http://www.gribuser.ru/freeware/cleartxt/

Windows Commander: беларусізацыя. [ru]
Тут можна сьцягнуць модуль падтрымкі беларускае мовы для Windows Commander.
URL: http://www.wincmd.ru/russify.shtml

WinRAR: беларусізацыя. [en]
Тут можна сьцягнуць беларускамоўную версію архіватара WinRAR.
URL: http://www.rarlab.com/download.htm



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлі падручніка] [Беларускі альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкі] [Лад мовы] [Вітаньні й зычэньні] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевіч (малюнкі)