Лад мовы
Грамматика
 

Лічэбнік.

Лічэбнік — часьціна мовы, абазначае лічбу, колькасьць. Лічэбнікі бываюць:
колькасныя і парадкавыя:

  колькасныя парадкавыя   колькасныя парадкавыя
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
адзін
два
тры
чатыры
пяць
шэсьць
сем
восем
дзевяць
дзесяць
адзiнаццаць
дванаццаць
трынаццаць
чатырнаццаць
пятнаццаць
шаснаццаць
сямнаццаць
васямнаццаць
дзевятнаццаць
дваццаць
першы
другі
трэйцi
чацьверты
пяты
шосты
сёмы
восьмы
дзявяты
дзясяты
адзінаццаты
дванаццаты
трынаццаты
чатырнаццаты
пятнаццаты
шаснаццаты
сямнаццаты
васямнаццаты
дзевятнаццаты
дваццаты
10
20
30
40
50
60
70
80
90
100
200
300
400
500
600
700
800
900
1000
5000
дзесяць
дваццаць
трыццаць
сорак
пяцьдзясят
шэсьцьдзесят
семдзесят
восемдзесят
дзевяноста
сто
дзьвесьце
трыста
чатырыста
пяцьсот
шэсьцьсот
сямсот
васямсот
дзевяцьсот
тысяча
пяць тысяч
дзясяты
дваццаты
трыццаты
саракавы
пяцідзясяты
шасьцідзясяты
сямідзясяты
васьмідзясяты
дзевяносты
соты
двухсоты
трохсоты
чатырохсоты
пяцісоты
шасьцісоты
сямісоты
васьмісоты
дзевяцісоты
тысячны
пяцітысячны

няпэўна-колькасныя: мноства, сьціжма, безьлiч, некалькi, а (у сэньсе незьлічонай колькасьці: людзей а людзей);
зборныя: абое, абодва, абедзьве, двое, трое, чацьвёра, пяцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцёра абазначаюць цалкам пэўную колькасьць прадметаў; ужываюцца з назоўнікамі ў множным ліку: двое дзьвярэй, двое шкарпэтак, сямёра качанят; часьцей за ўсё ўтвараюцца з дапамогаю суфікса -ёр-;
дробавыя: чвэрць (1/4), адна трэйцяя (1/3), траціна (1/3), паўтраця (2.5), паўтраці (2.5), паўчварта (3.5), паўчварты (3.5), пяць восьмых (5/8), дзьве цэлыя (2.0) і да таго падобныя. З дробавымі лічэбнікамі паўтара (1.5), паўтары (1.5) назоўнік ужываецца ў родным склоне адзіночнага ліку: паўтары вярсты, паўтара кiлаграма.

1296 — тысяча дзьвесьце дзевяноста шосты
1588 — тысяча пяцьсот восемдзесят восьмы
1918 — тысяча дзевяцьсот васямнаццаты
1990 — тысяча дзевяцьсот дзевяносты

У гутарцы лічэбнікі шырокаўжывальныя пры адказах на пытаньні:

Каторага чысла? адзiнаццатага (Р.) жнiўня,
адзiнаццатае (Н.) жнiўня, сьпякота — тут лічэбнік стаіць у назоўным склоне, таму што ўжыты ў самастойным сказе
Каторая гадзіна?
Колькi часу?
роўна гадзiна
дзьве гадзiны
пяць гадзiн
Калі? спаткаемся а сёмай гадзiне, ...cёньня, ...заўтра, ...пасьлязаўтра, ...у нядзелю
Колькi? для абазначэньня колькасьці могуць выкарыстоўвацца: удвая, утрая, двойчы, тройчы, удвух (для м.р.), удзьвюх (для ж.р.), удваiх, утраiх (для асобаў розных палоў, дзяцей), утрох
Дзе? для паказу адлегласьці лічэбнік ужываецца з прыназоўнікам за: спынiлiся за чатырнаццаць кiлямэтраў ад горада

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)