|  | 
 Назоўнік у родным склоне.  У адзіночным ліку:  
		 
		  | скланеньне | аснова | прыклады | канчатак |   
		  | ж.р., м.р., а.р. на -а, -я
 | мяккая i на г, к, х | сытуацыi, галянтарэі, Колi, судзьдзi, калегi, птушкi | -i |   
		  | цьвёрдая i зацьвярдзелая | дзяўчыны, мужчыны, мяжы, знаўцы, старасты, плаксы | -ы |   
		  | м.р. без канчатку, н.р. на -а, -о,
 -е, -ё
 | мяккая | болю, ценю, гасьця, каня, вучня, лася | -ю, -я |   
		  | цьвёрдая | холаду, жыта, вакна | -у, -а |   
		  | зацьвярдзелая | бору, цукру, дажджу | -у |   
		  | на г, к, х | малюнка, вока, люстэрка, вуха | -а |   
		  | ж.р. без канчатку | зацьвярдзелая | поўначы, мышы, Нарачы | -ы |   
		  | мяккая i цьвёрдая | гусi, чвэрцi, сувязi, сьвекрывi, глыбi | -i |   
		  | рознаскланяльныя |  | iменi, племенi, стрэменi, дзiцяцi, кацяняцi 
		   |  
 
		 
		  | ! | Родны склон адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду мае канчаткі: -а (-я) і -у (-ю). 1) Канчаткі -а (-я) маюць назоўнікі з назвамі:
 — жывых істотаў: чалавека, майстра, вучня;
 — канкрэтных прадметаў, якія можна бачыць, лічыць: парасона, кампутара, граша;
 — мер даўжыні й вагі: літра, сантымэтра, кілямэтра;
 — прамежкаў часу: сьнежня, лютага, верасьня;
 — назваў местаў з канчаткам на -оў, -еў, -ёў, -ін, -ын: Бэрліна, Любліна, Кіева, Магілёва, Століна.
 2) Канчаткі -у (-ю) маюць назоўнікі:
 — з агульным працэсуальным значэньнем (дзеяньні, працэсы, зьявы, назвы зьяваў грамадзкага жыцьця): канцэрту, кірмашу, мітынгу, фэстывалю, чэмпіянату;
 — са зборным значэньнем, назвы грамадзкіх арганізацыяў, прадпрыемстваў, установаў: аддзелу, заводу, інстытуту, калектыву, камбінату, клюбу, факультэту;
 — назвы краін, рэгіёнаў, мейсцаў: Менску, Віцебску, Эгіпту, Крыму, Каўказу, Лісабону, Рыму;
 — іншыя назоўнікі й запазычаныя словы: розуму, болю, жалю, сьмеху і г.д.
 |  У множным ліку: 
		 
		  | скланеньне | аснова | прыклады | канчатак |   
		  | ж.р., м.р., а.р. на -а, -я
 | мяккая | земляў, судзьдзяў, вiшняў, яблынь[] (-яў) | [ ], -яў |   
		  | цьвёрдая i на г, к, х
 | мужчын[], дзяўчат[] (дзяўчатаў), кнiг[], калегаў, рэк[] (рэкаў), стрэхаў | [ ], -аў |   
		  | зацьвярдзелая | межаў, знаўцаў | -аў |   
		  | м.р. без канчатку, н.р. на -а, -о,
 -е, -ё
 | цьвёрдая i зацьвярдзелая
 | друкароў, сяброў, халадоў, жытоў, сталоў, вокнаў, бароў, дажджоў, сэрцаў | -оў, -аў |   
		  | мяккая | боляў, ценяў, вучняў, жыцьцяў, вуглёў, агнёў, ласёў, гасьцей, коней | -яў, -ёў, -ей
 |   
		  | на г, к, х | люстэрак[] (люстэркаў), вачэй, вушэй | [ ], -аў, -эй
 |   
		  | ж.р. без канчатку | мяккая i цьвёрдая | сьвекрывей, крывей, радасьцей (-яў), сувязей (-яў), верфяў | -ей (-яў) |   
		  | зацьвярдзелая | мышэй, начэй, рэчаў | -эй, -аў |   
		  | рознаскланяльныя |  | куранят[], iмёнаў, кацянятаў, плямёнаў | [ ], -аў |  
 
		 
		  | ! | 1) Родны склон множнага ліку іншы раз ідзе без канчаткаў -оў (-аў, -ёй, -яў), прыкладам: мужчын, дзён. У некаторых словах мужчынскага роду сустракаюцца канчаткі -ей (-ай): людзей, грошай. 2) Родны склон адушаўлёных назоўнікаў супадае зь вінавальным: іду да брата (Р.), бачу брата (В.).
 3) Родны склон таксама ўжываецца, калі рэч патрэбна на нейкі час: дай нажа адкроіць хлеба, пазыч алоўка на хвіліну, пашукай у бібліятэцы цікавай кнігі.
 |  
 
 Родны склон у словазлучэньнях. Для жывой беларускай мовы не характэрныя ўтварэньні з родным склонам як: цела чалавека, адход цягніка, спосабы барацьбы з сухотамі, пры падвядзеньні рахункаў, па сканчэньні вячэры і іншыя. Каб знайсьці ім замену, якая адпавядае духу й стылю беларускае мовы, можна скарыстаць:— прыметнікі: чалавечае цела;
 — апісальныя звароты: як бароцца з сухотамі; калі адыходзіць цягнік;
 — звароты зь дзеяпрыслоўем: падводзячы рахункі; скончыўшы вячэру.
 
 |