Лад мовы
Грамматика
 

Асобныя заўвагі да лічэбнікаў.

I. Лічэбнікі: паўтара (м.р., н.р.), паўтары (ж.р.) не скланяюцца.

II. Парадкавыя лічэбнікі першы, трэйцяга зьмяняюцца як прыметнікі: першы новы дом, першага новага дома, першаму новаму дому.

III. Лічэбнікі двое, трое, абое дапасуюцца да назоўніка, скланяюцца як займеньнікі множнага ліку: мае двое дзяцей, тваiх траiх дзяцей, са сваiмi абаiмi дзецьмi. Яны прыехалі на мора з чатырма дзяцьмі, а іхныя суседзі з трыма.

IV. Лічэбнікі сорак, сто, дзевяноста ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму: сарака турыстам, пры ста вучнях, зь дзевяноста пасажырамі.

V. У гутарцы, дзеля эканоміі моўных сродкаў, складаныя колькасныя лічэбнікі 200, 300 … 900, як правіла, не зьмяняюцца: фірма зь дзьвесьце работнікамі.

VI. Зборныя лічэбнікі ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага, маюць гэткія ж канчаткі, што і прыметнікі ў множным ліку: дваіх блізкіх людзей.

VII. Дробавыя лічэбнікі ёсьць складанымі: першая частка — гэта колькасны лічэбнік, а другая частка — парадкавы (2/3 = дзьве трэйція).

калі першая частка == 2, 3, 4

  5, 6, 10, …

то другая частка => ужываецца ў Н., мн.л.   ужываецца ў Р., мн.л.
   
дзьве пятыя (Н., мн.л.)
тры дзявятыя (Н., мн.л.)
чатыры сёмыя (Н., мн.л.)
 
пяць пятых (Р., мн.л.)
сем дзявятых (Р., мн.л.)
шэсьць сёмых (Р., мн.л.)

Зьвярніце, калі ласка, увагу, што ў рускай мове другая частка заўсёды ўжываецца ў родным склоне.

VIII. З лічэбнікамі два, тры, чатыры, абодва, абедзьве назоўнікі ўжываюцца ў назоўным склоне множнага ліку: два першыя дамы, чатыры чыстыя аркушы паперы.

IX.

  некалькі гэтулькі колькі шмат, многа
Н.
Р.
Д.
В.
Т.
М.
некалькі рублёў
некалькіх рублёў
некалькім рублям
некалькі рублёў
некалькімі рублямі
пры некалькіх рублях
гэтулькі грошай
гэтулькіх грошай
гэтулькім грашам
гэтулькі грошай
гэтулькімі грашыма
пры гэтулькіх грашах (-ох)
колькі шмат, многа

X. Лічэбнікі двойчы, тройчы — гэта ўтварэньні ад лічэбнікаў 2, 3: шпацырую двойчы на дзень, давядаюся да бацькоў тройчы на месяц.

XI. Лічэбнікі могуць мець сэнс прыблізнасьці. Але як слова прыблізна для беларускай мовы нехарактэрнае, звычайна кажуць так: Яму гадоў нешта з трыццаць. Прынесьлі з кош яблыкаў. Узяў даляраў колькі.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)