Лад мовы
Грамматика
 

Тры скланеньні назоўнікаў.

Шэраг назоўнікаў маюць аднолькавыя формы зьмяненьня па склонах. Гэта дало магчымасьць разьдзяліць іх на тры клясы, якія завуцца скланеньнем.

першае жаночага роду з канчаткам на -а, -я кватэра, канапа, праца, пральня, лазьня, Галя
мужчынскага роду з канчаткам на -а, -я бацька, мужчына, дзядуля, сабака, Коля
агульнага роду з канчаткам на -а, -я судзьдзя, чужаніца, калега, Жэня
другое мужчынскага роду без канчатку дом, стол, прас, ганак, мурог, пляц, падмурак
нiякага роду з канчаткам на -а, -о, -е, -ё сонца, вакно, поле, жыцьцё, вясельле, паляваньне
трэйцяе жаночага роду без канчатку радасьць, Нарач, Беларусь, ноч, мыш, косьць

У гэтую табліцу не ўвайшлі такія словы, як: араты, памагаты, паляўнічы, хворы, ваенны, вучоны і падобныя да іх. Гэтыя словы ўтвараюць так званую адасобленую групу назоўнiкаў, якія скланяюцца накшталт прыметнікаў (гл. скланеньне прыметнікаў).

! Дзiця і іншыя назоўнікі, якія абазначаюць назвы маладых істотаў: кацяня (кацянё), зубраня (зубранё), кураня (куранё) і назоўнікі, што маюць канчатак -мя: імя, племя, стрэмя, уваходзяць у групу рознаскланяльных назоўнiкаў.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)