Лад мовы
Грамматика
 

Назоўнік у творным склоне.

У адзіночным ліку:

скланеньне аснова прыклады канчатак
ж.р., м.р., а.р.
на -а, -я
мяккая сям’ёй (-ёю), зямлёй (-ёю),
Юляй (-яю), вiшняй (-яю),
Колем, судзьдзём
-ёй (-ёю)
-яй (-яю)
-ем, -ём
цьвёрдая, зацьвярдзелая i
на г, к, х
дзяўчынай (-аю), дарогай (-аю),
ракой (-ою), птушкай (-аю),
мужчынам, бацькам, калегам
-ай (-аю)
-ой (-ою)
-ам
м.р. без канчатку,
н.р. на -а, -о,
-е, -ё
мяккая жалем, бярэмем, вучнем, агнём -ем, -ём
цьвёрдая,
зацьвярдзелая i
на г, к, х
горадам, братам, вiдэльцам, борам, шляхам, берагам, вокам, векам, сялом, мастаком, хлапцом, дажджом, сталом -ам, -ом
ж.р. без канчатку мяккая i
цьвёрдая
кроўю (крывёю), косьцю, сьвякроўю (сьвекрывёю), любоўю, верф’ю (-ёю)
зацьвярдзелая ноччу, поўначчу, Нараччу, мышшу
рознаскланяльныя   дзiцем, iменем, племенем -ем
кацянём, куранём, птушанём -ём

! 1) У творным склоне зычныя (акрамя б, ф, ў, р) падвойваюцца, калі знаходзяцца паміж галоснымі: сольлю, рэччу.
2) Зьвярніце, калі ласка, увагу, што ў спалучэньнях зь дзеясловамі ехаць, ісьці, ляцець, плыць, апекавацца назоўнік ужываецца менавіта ў творным склоне: плыць параходам, апекавацца дзецьмі (гл. дзеяслоўнае кіраваньне). Але калі трэба паказаць, што рух ідзе ў розных напрамках, то ўжываецца прыназоўнік па ў спалучэньні зь месным склонам. Прыкладам: мы йшлі па бару, па каменьню, па полі.

У множным ліку:

скланеньне аснова прыклады канчатак

ж.р., м.р., а.р.
на -а, -я

м.р. без канчатку,
н.р. на -а, -о,
-е, -ё

ж.р. без канчатку

мяккая сем’ямi, вiшнямi, землямi, судзьдзямi, струменямi, бярэмямi, палямi, вучнямi, агнямi, крывямi, касьцямi, сьвекрывямi -ямi
цьвёрдая, зацьвярдзелая
i на г, к, х
дзяўчатамi, дарогамi, вiдэльцамi, берагамi, бацькамi, калегамi, гарадамi, сталамi, братамi, сёламi, дажджамi, шляхамi, мастакамi, вачамi (-мi), вушамi (-мi), начамi, мышамi -амi (-мi)
рознаскланяльныя   дзецьмi, iмёнамi, плямёнамi, кацянятамi, куранятамi, птушанятамi

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)