Лад мовы
Грамматика
 

Ступені параўнаньня якасных прыметнікаў.

маленькі – меншы – найменшы
вялікі – большы – найбольшы
высокі – вышэйшы – найвышэйшы
нізкі – ніжэйшы – найніжэйшы
добры – лепшы – найлепшы
благі – горшы – найгоршы

Утварэньне форм параўнаўчых ступеняў прыметнікаў.

Простая форма найвышэйшай ступені:
-ейш-
-эйш-
салодкі – саладзейшы – найсаладзейшы
горкі – гарчэйшы – найгарчэйшы
прыгожы – прыгажэйшы – найпрыгажэйшы
здаровы – здаравейшы – найздаравейшы
цікавы – цікавейшы – найцікавейшы
модны – маднейшы – наймаднейшы
ёмкі – ямчэйшы – найямчэйшы
 
-эзн-
шырокі – шырачэзны
доўгі – даўжэзны
высокі – высачэзны
 

Кароткая форма найвышэйшай ступені:
-ш-
высокі – найвышшы
блізкі – найблізшы
багаты – найбагатшы
новы – найноўшы
кароткі – найкаротшы
 

Складаная форма найвышэйшай ступені:
самы
танны – таньнейшы – самы танны
стары – старэйшы – самы стары
 
менш
больш
шчыльны – менш шчыльны – больш шчыльны
тлусты – менш тлусты – больш тлусты
складаны – менш складаны – больш складаны
выразны – менш выразны – больш выразны
падобны – менш падобны – больш бадобны
 

! 1) Пры параўнаньні некаторых паняцьцяў (узросту, росту і д.п.) прыметнік ужываецца з прыназоўнікамі за, ад, над і назоўнікам у родным склоне: няма зьвера дужэйшага за лева, гарачэй ад агню, няма горшага ката над нашага брата, сястра маладзейшая за брата, ён разумнейшы за ўсіх.
2) Прыметнікам, якія ў рускай мове ўжыты ў вышэйшай ступені параўнаньня, у беларускай мове адпавядаюць толькі прыметнікі ў найвышэйшай ступені: ближайший — найбліжэйшы, легчайший — найлягчэйшы, новейший — найноўшы.
3) Прыметнік падобны дапасуецца да прыназоўніка да й назоўніка ў родным склоне: падобны да бацькі.

Ступеняў параўнаньня ня маюць прыметнікі:

з колькасна нязьменнай якасьцю кволы, хлебабулачны, кiсламалочны
з азначэньнем пасады, званьня старшы лейтэнант, вядучы iнжынер, навуковы супрацоўнiк
з азначэньнем масьцi жывёл пярэсты, пiжасты, буланы
з азначэньнем колеру праз адносiны да іншых прадметаў, якасна-адносныя рамонкавы, шыпшынавы, бэзавы, агнiсты, шэра-сiнi, цёмна-зялёны
з формамi суб’ектыўнай ацэнкi драбнюткi, мiзэрны, марны

Ня маюць формаў ацэнкі й ступеняў параўнаньня адносныя прыметнікі. Іхныя прыметы не зьмяняюцца: зрокавыя выпыты, дароўны надпiс, саламяны капялюш, парцяныя шкарпэткi, мастакоўскi талент.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)