|
В учебнике очень много диалогов и текстов на самые различные темы — от приготовления пищи и хозяйственных дел до Интернета и генной инженерии. Ниже приведены только некоторые из них.
— Хадзем хутчэй! Трэба сьпяшацца. На наш рэйс ужо пачалася рэгiстрацыя.
— Ты ж сама мне загадала гэтулькi ўсяго панакупляць! Цi ж я табе з прапелерамi, каб усе крамы абляцець умомант?
— Але ж трэба было й паглядаць на гадзiньнiк!
— Ну што ты злуесься?! Хiба я так замарудзiў?
— Добра, добра, пайшлi. |
— Здароў, Мікола! Куды гэта ты выправіўся?
— Здароў! Іду да Мішкі, у яго там нейкія праблемы з кампутарам. Куды сам ідзеш?
— Я ў краму. Хачу паднавіць кампутар, бо мая машына надта марудзіць у Інтэрнэце. Ты ж ведаеш!
— Дык можа табе зьмяніць правайдэра?
— Ну, гэта мы паглядзім. Наогул, я мушу з табой параіцца.
— Мы можам сустрэцца заўтра пасьля палудня.
— Добра, увечары я табе яшчэ ператэлефаную.
— Бывай.
— Пакуль. |
— Алё!
— Кажыце, калi ласка, гучней! Вас блага чуваць.
— Можа, вы мне ператэлефануеце?
— Добра. Пачакайце, я зараз вазьму алавiк i запiшу ваш нумар.
— Калi ласка, дыктую па лiчбах: 7-4-4-1-2-9-0. |
— Прывiтаньне!
— Прывiтаньне.
— Чаму ж гэткi зажураны? Што табе ёсьць?
— Мне моцна балiць зуб i ўся скiвiца.
— А цi быў у дантыстага?
— Якраз во іду да яго i надта ж баюся. Зуб, пэўна, трэба плямбаваць...
— Ня бойся, доктар усё зробiць як сьлед. Але надалей ведай, што да доктара трэба ісьцi адразачку, як забаліць.
— Гэта так, але ты ж ведаеш, як да iх хочацца ісьцi!
— Хоцькі-няхоцькі, а лячыцца ж трэба. Трымайся! Вечарам я да цябе наведаюся. |
— Нам не выпадае ехаць у госьцi.
— Хаця ж не даводзь мне, што грошай няма. Я ведаю адно: скупы вечна бедны.
— Пры чым тут скупасьць? Было шмат выдаткаў.
— Мы ж рабiлi ўсё нейкiя дробязныя пакупкi.
— Ну, чаму? Табе купiлi модныя чаравiкi, мне — вопратку. Да таго ж шмат пайшло на яду.
— Не кажы, што харчаваньне ў нас было надта добрае.
— Так, так, але ж яшчэ плата за кватэру, падаткi розныя… |
Навальніца ўлетку — гэта звычайная зьява.
— Дождж як з лубу. Добра, што мы ўжо дома!
— Глянь, як нязграбна яны пераскокваюць праз лужы! Пырскi лятуць ва ўсе бакi.
— Вiдаць, ужо й парасон не памагае. Вада сьцякае ручаём.
— Дожджык, дожджык, перастань, я паеду на растань.
— Ты сабе паскладай вершыкi, а я пайду на кухню, прыгатую што-небудзь.
— Што, мы сёньня не пагуляем на дварэ?
— Паглядзiм! А раптам задажджыцца да вечара. |
— Чакаем ужо пятнаццаць хвiлiнаў, а Зьмiтры ўсё няма! Ну дзе ж ён блукае?
— Глядзi, пад’яжджае Зьмiтраў тралейбус… А вось i ён!
— Здаровы, хлопцы! Мусiць, даўно чакаеце мяне? Прабачайце, я затрымаўся на працы.
— Добра, што пасьпеў. Яшчэ маем хвілінаў колькі.
— Хiба зайсьцi ў кавярню?
— Не, на кавярню часу ўжо няма. Канцэрт пачынаецца праз дваццаць хвiлiнаў.
— Ну, тады пойдзем хутчэй. |
— Здароў, Раман!
— Здароў!
— Ну, як там Эдзік?
— Ніяк не нацешыцца са свайго “Форда”.
— А твой “Масквіч” усё яшчэ не на колах?
— З тэхаглядам важдаюся. То праверку на CO2 не прайшоў, то да тармазоў нешта мелі, а цяпер, ці бачыш, ім не падабаецца, як пафарбаваная мая машына!
— Так, браце. Машыны бываюць толькі дзьвюх марак: новая і старая. |
— Niaŭžo vy začyniajeciesia?
— Vybačajcie, u nas techničny pierapynak.
— A mnie ž hetak pilna treba zapłacić za kamunalnyja pasłuhi!
— Što za biada, davajcie vaš kvitok. |
— Dobry dzień, dziadźka Andrej!
— Zdaroŭ, žeŭžyk. A dzie ž baćki?
— Zaraz pryjduć. Zajšli ŭ kramu.
— Nu, jak ty duž-zdaroŭ? Ci padros za leta?
— My byli na mory, dziadźka Andrej.
— Na mory? A dzie ž heta?
— U Turcyi, na Ehiejskim mory. Jano ciopłaje, łaskavaje. I vada ŭ im čystaja, prazrystaja. |
|