Ласкавае запрашэньне ў мову
Приглашение к беларускому разговору
 

Цi спадабалася Вам
нашая праца?

br.by

Тэхналёгii асэнсаванай апрацоўкi iнфармацыi
Тэхналёгіі кіраваньня праектамі і стратэгічным разьвіцьцём
Беларуская палiчка
Беларуская мова ў Iнтэрнэт

Шаноўны дружа!

Хай будзе блаславёны той час, калi ты наважыўся вучыць мову нашага народу. Хто б ты ні быў — навучэнец, мiнiстар, бiзнэсовец, настаўнiк, проста аматар слова — гэтая кнiга прыдасца табе. Яна дапаможа самастойна вывучаць мову мэтадам размоўнае практыкi.

Кнiга такога кшталту выходзiць на Беларусi ўпершыню. У самай даступнай форме, з дапамогай шматлiкiх малюнкаў паказана iндывiдуальнасьць, адметнасьць беларускай мовы — багацьце яе фанетычных, граматычных i лексычных асаблiвасьцяў.

Лад мовы i неабходныя тэарэтычныя зьвесткi разьмеркаваны на 17 занятках, у кожным зь якiх паказана будова моўных канструкцыяў. Уся ўвага скiраваная на фармаваньне камунiкатыўных i маўленчых навыкаў.

Багаты iлюстрацыйны матэрыял аздабляецца ў кнiзе гумарам галоўнага героя — Яся. У вабразках “Ясь распавядае”, “Па-беларуску кажуць так” пададзеныя варыянты формаў вуснай лiтаратурнай мовы ў ладзе з гутарковым стылем. Дыялёгi насычаны словамi, адпаведнымi духу мовы, з багацьцем сэнсу выказваньня i яго адценьняў.

Пры чытаньні вы адчуеце сьпеўнасьць, мяккасьць, мiлагучнасьць беларускае мовы. Адметнасьць беларускае мовы ў гарманічнай спалучальнасьці гукаў.

Гэтая кнiга для тых, хто цiкавiцца беларускаю моваю, спрыяе ёй i хоча вывучаць самастойна. Жадаем вам гэтулькi посьпеху, колькi й ахвоты.

Цi то на працы, цi то ў гатэлi, на вулiцы, у краме — усюды хай гучыць беларуская мова з вашых вуснаў нязмушана, лёгка й натуральна. Па-беларуску запрашайце, сустракайце, частуйце!

Аўтары.

Падзякі.
Дзякуем усім тым, хто так ці інакш дапамагаў нам: П.Фадзееву, В.Мароз, Ул.Содалю, Ул.Маруціку, З.Санько, В.Раманцэвіч, А.Трусаву, Л.Дзіцэвіч, С.Кручкову ды ўсім, хто даслаў нам свае лісты з заўвагамі, пытаньнямі, прапановамі. Шчырае вам дзякуй!

Асобная ўдзячнасьць кампаніі "Інтэлектуальны Партнэр" і стваральнікам сайту "Беларуская Палічка" за ўвагу ды падтрымку.



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлі падручніка] [Беларускі альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкі] [Лад мовы] [Вітаньні й зычэньні] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевіч (малюнкі)