![]() |
||||
|
![]() |
![]() |
![]() |
МУЗЭЙ "ЭЎРОПА"
Даўна ўжо няма аніякай рызыкі: ані перад невядомай будучыняй, ані перад гераічным мінулым. На ўскраінах яшчэ крывавіць, але гэта толькі адцяняе агульнае правіла: risk-avoiding society, ці, іншымі словамі, канчатковая нармалізацыя сьвету. У залях — прахалода. Экспанаты за шклом і безьліч наведвальнікаў. Каля кожнага экспаната — шыльдачка: рукамі не дакранацца. Тут добра блукаць, разглядаць, думаць, але немагчыма жыць. Бо жыць — гэта аднойчы нарадзіцца і аднойчы памерці. Эўропа — адкрыты панятак, але адкрыты пераважна ў мінулае. Мінулае падлягае музэізацыі: яму надаецца найвышэйшая вартасьць і абсалютная недатыкальнасьць. Зрэшты, „музэй” ня значыць „татальнае замірэньне”: рэшты элітаў працягваюць свае змаганьні за ўладу: музэй Эўропа арганічна пераўтвараецца ў „крэпасьць Эўропу”, з псыхалёгіяй абложанай выспы. Ворагаў — безьліч: камунізм, усходнеэўрапейскі хаос, фундамэнталізм, некантраляваная эміграцыя, Злучаныя Штаты. Шэнгенская мяжа — мяжа ня толькі ў прасторы, але і ў мысьленьні. Эўрапейскае мысьленьне спрабуе адпрэчыць ад сябе ўсё а-нармальнае і дзеля гэтага дэманізуе і дэ-нармалізуе ўсё, што засталося па той бок. Пакідаючы сабе ідэю ўнівэрсальнасьці, яно навязвае ўсяму іншаму вобраз лякальнага, правінцыйнага, залежнага. Як яно можа блытаць унівэрсальнасьць з расізмам? Але ёсьць іншыя мэтафары. Сад Эўропа. Кавярня Эўропа. Сон Эўропа. Зрэшты, можа быць Другая, Іншая Эўропа. Тая Эўропа, у якой мы аднойчы нарадзіліся і аднойчы памерлі.
Iгар Бабкоў - СЯРЭДНЯЯ ЭЎРОПА - НОВАЯ МАДЭРНАСЬЦЬ Ігар Бабкоў - БЕЛАРУСЬ-УКРАІНА- ПАДАРОЖЖА НА СКРАЙ Ігар Бабкоў - ЭТЫКА ПАМЕЖЖА- ТРАНСКУЛЬТУРНАСЬЦЬ ЯК БЕЛАРУСКІ ДОСЬВЕД Ігар Бабкоў - КРЫТЫЧНЫЯ ІНТЭЛЕКТУАЛЫ Ігар Бабкоў - ЧАТЫРЫ ВЭРСІІ ІДЭІ СВАБОДЫ Ігар Бабкоў - ГЕРОЙ ВАЙНЫ ЗА ПРАЗРЫСТАСЬЦЬ - бібліятэка "ФРАГМЭНТЫ"
|