Лад мовы
Грамматика
 

Спражэньне дзеясловаў.

Дзеяслоў зьмяняе свае формы ў часе, ліку й асобе. Утварэньне разнастайных дзеясловаў з дапамогаю асабовых канчаткаў завецца спражэньнем.

лiк асоба I спражэньне II спражэньне
адзiночны я
ты
ён, яна, яно
чакаю, бяру
чакаеш, бярэш
чакае, бярэ
гляджу, бачу
глядзіш, бачыш
глядзіць, бачыць
множны мы
вы
яны
чакаем, бяром
чакаеце, берыцё ()
чакаюць, бяруць
глядзім, бачым
глядзецё (), бачыце
глядзяць, бачаць

  канчаткi спражэньняў iнфiнiтыў прыклады
адзiночны лiк множны лiк
I -у, -ю -ом, -ём,
-ам, -ем
-аць
-цi
-ыць
-iць
-чы
-уць, -ець, -оць
чакаць, вязаць
класьцi, месьцi
жыць, мыць, бачыць
пiць, бiць, лiць, вiць
пячы, секчы, легчы
дзьмуць, мацнець
-эш, -еш, -аш -аце, -яце,
-еце, -эце
-э, -е, -а -уць, -юць
II -у, -ю -ым, -iм -iць
-ыць
-ець
-аць
рабiць, марозiць
марыць
глядзець, трымцець
ляжаць
-ыш, -iш -ыце, -iце
-ыць, -iць -аць, -яць

! Каб вызначыць, да якога спражэньня належыць дзеяслоў, трэба ведаць, які ён мае канчатак у трэйцяй асобе множнага ліку: яны што робяць? Таксама трэба ўлічваць, пад націскам асабовы канчатак дзеяслова ці не.
Калі асабовы канчатак пад націскам:
1) пастаўце дзеяслоў у трэйцяй асобе множнага ліку: яны бяруць, яны пазнаюць, яны маўчаць, яны глядзяць;
2) вызначце, які ў дзеяслова атрымаўся канчатак:
— калі канчаткі -уць (-юць), то гэта I-ае спражэньне: бяруць, пазнаюць;
— калі канчаткі -аць (-яць), то гэта II-ое спражэньне: маўчаць, глядзяць.
Калі асабовы канчатак не пад націскам:
Усе дзеясловы на -ыць, -іць (акрамя віць, шыць і да іх падобных), гэтыя ж дзеясловы з прыстаўкамі, а таксама дзеясловы ненавідзець, цярпець, вярцець, залежаць, гнаць належаць да ІІ спражэньня. Усе астатнія — да I спражэньня.

Да розных спражэньняў належаць дзеясловы: бегчы, даць, есьцi. Спражэньне гэтых дзеясловаў трэба вывучыць.

  бегчы даць есьці
я бягу дам ем
ты бяжыш дасі ясі
ён, яна, яно бяжыць дасьць есьць
мы бяжым дадзім / дамо ядзім
вы бежыце / бежыцё дасьце / дасьцё ясьце / ясьцё
яны бягуць дадуць ядуць

Пры спражэньні зваротных дзеясловаў да дзеяслова дадаецца часьцінка -ся (-цца). Прыкладам: я мыюся, ты мыесься, мы мыемся, вы мыецеся. У трэйцяй асобе канчатак -ць зьліваецца са зваротным займеньнікам ся: ён мыецца, яны мыюцца. Зазначце, калі ласка: канчатак -цца адпавядае канчаткам -ться і -тся зваротных дзеясловаў рускай мовы.

Табліца спражэння зваротных дзеясловаў:

адзiночны лiк множны лiк iнфiнiтыў прыклады
-юся, -уся -емся, -эмся -цца
-цiся
-чыся
забаўляцца, сьмяяцца
плесьцiся, зьмерзьцiся
сьцерагчыся, дамагчыся
-есься, -эсься, -ешся, -эшся -ецеся, -эцеся
-ецца, -эцца -юцца, -уцца

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)