|
Спосабы словаўтварэньня прыметнікаў.
прыстаўкавы |
не-, ня-, без-, бяз-,
да-, паза-, перад-,
за- і інш. |
невысокі, няблізкі, безгалосы, бязводны, дагістарычны, пазачарговы, перадапошні, завысокі |
суфіксальны |
-лів-, -іст-, -ав-, -ов-,
-ат-, -н-, -ават-,
-ёв-, -ск-, -ц- і інш. |
сарамлівы, іскрысты, даведкавы, баровы, вусаты, блакітны, чырванаваты, бэзавы, бульбяны, бялявы |
прыстаўкава-суфіксальны |
|
надламаны, падгалісты, прыдарожны, замежны, пазаслужбовы, неахайны, негасьцін-ны |
! |
Калі прыметнік ўтвораны ад слова з асновай, якая заканчваецца:
- на ц, т, ч, к, то прыметнік мае суфікс -ц-: скаўт — скаўцкі, чытач — чытацкі, Глыбокае — глыбоцкі, брат — брацкі, Смалявічы — смалявіцкі;
- на некалькі зычных гукаў і апошні зь іх к, а суфікс пачынаецца на с, то ў прыметніку каранёвае к не ўжываецца: Нью-Ёрк — нью-ёрскі;
- на с, з, ш, г, х, а суфікс пачынаецца на с, то ў прыметніку ўжываецца адна літара с: Белая Вежа — белавескі, чэх — чэскі, француз — францускі;
- на ск, цк, а прыметнік утвараецца з дапамогаю суфікса -ск-, то ў слове застаецца толькі адзін ск альбо цк: Дамаск — дамаскі, Смаленск — смаленскі, Брацк — брацкі;
- на звонкія д, дж, дз, а суфікс пачынаецца на с, то ў слове чуваць [ц], але пішыцца дз: сусед — суседзкі [сусецкі], грамада — грамадзкі [грамацкі].
|
|