Лад мовы
Грамматика
 

Прыназоўнік.

Прыназоўнік — службовая часьціна мовы. Паказвае на залежнасьць прадметаў: паклаў на стол; альбо на кірунак дзеяньня: прыйду да цябе.

Прыназоўнікі бываюць:
простыя: ад, аб, пад, над, перад, прад, з, за, без: адыйшоў ад навукi, пад стольлю;
складаныя: накшталт, замест, звыш, усьлед, насустрач, упоперак, наконт: папытаюся наконт кватэры.

Прыназоўнік злучае самастойныя часткі й разам зь імі мае розныя значэньні (часу, мейсца, спосабу дзеяньня). Прыназоўнік кіруе склонам слова, перад якім знаходзіцца. Дапасаваньне прыназоўніка да таго ці іншага склону часта абумоўлена цалкам стылістычна. Можна сказаць паедзем па абедзе, а можна — паедзем пасьля абеда.

Прыназоўнікі пра, праз, на, у звычайна ўжываюцца зь вінавальным і месным склонамі: чытаю пра падзеі за мяжой, едзем праз Польшчу, адзежа на сьвята, прыйду ў сераду, сьнег на страсе, дзяўчына ў хустцы.

Некаторыя прыназоўнікі ўжываюцца зь некалькімі склонамі.

Выйшаў з дому (Р.).
Быў тут з тыдзень (В.).
Спаткаўся зь сябрамi (Т.).

! Неабходна адрозьніваць назоўнік з прыназоўнікам ад прыслоўяў, якія маюць такое ж гучаньне.
Прачытаю сьпіс з пачатку.
Спачатку прачытаю сьпіс, а потым удакладню.
У ночы зімовыя бывае холадна.
Я прыехаў уночы.
Ад’яжджалі ў восень халодную.
Увосень і верабей багаты.
У дзень летні хораша ў лесе.
Удзень было горача.

У беларускай мове ўжываньне прыназоўнікаў адрозьніваецца ад рускай.
1) Зьвярніце, калі ласка, увагу на розьніцу ў адносінах паміж прадметамі, калі гэтыя адносіны адлюстроўваюцца з дапамогаю прыназоўнікаў за, проці, на, да:
— паедзем на госьці, у грыбы, у ягады (поедем в гости, по грибы, по ягоды),
— маці сумуе па дзіцяці (мать грустит о ребенке),
— заедзем па сястру (заедем за сестрой),
— сьмяюся зь цябе (смеюсь над тобой),
— ажаніўся зь ёю (женился на ней),
— дзівімся з гэтага (удивляемся этому),
— кпяць зь яго (подтрунивают над ним),
— экзамэн з гісторыі (экзамен по истории),
— разумнейшы за ўсіх (умнее всех),
— лічу за свой абавязак (считаю своим долгом),
— маю яго за роднага брата (он мне как родной брат),
— Мікіту ўважаюць за галоўнага (Никиту признают главным),
проці яго я нішто (по сравнению с ним я ничто),
— раз на тыдзень (раз в неделю),
— вучыцца на ўнівэрсытэце (учится в университете) АЛЕ! вучыцца ў школе,
— скрынка на лісты (ящик для писем),
— вада на ўмываньне (вода для мытья),
— сшытак на арыфмэтыку (тетрадь по арифметике),
— ланцужок да гадзіньніка (цепочка к часам),
— хустачка да носу (носовой платок),
— адзежа на сьвята (праздничная одежда).
2) Прыназоўнік за заўсёды дапасуецца да дзеясловаў мець, быць, стаць, уважаць, выбіраць.
3) У адрозьненьне ад рускай, у беларускай мове ёсьць шмат зваротаў з прыназоўнікам на:
— бачыў на свае вочы,
— слабы на вочы,
— багаты на латы, а не на шаты,
— наша мова багата на словы й на звароты.

! У спалучэньні з прыназоўнікам на слова двор у месным склоне мае канчатак:
, калі маецца на ўвазе двор як адпаведнае мейсца, пляцоўка: Легкавушка стаіць на двары;
, калі двор — гэта вонкавае асяродзьдзе: Дзеці гуляюць на дварэ.
Увогульле, у беларускай мове да сэнсу "пляцоўка" больш прыдатна слова надворак, бо слова двор спрадвечна мае іншае значэньне — панскі дом, маёнтак.

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)