Лад мовы
Грамматика
 

Прыслоўе.

Прыслоўе — нязьменная часьціна мовы, абазначае прыкмету дзеяньня, стану альбо якасьці.

Прыклады прыслоўяў:

мейсца наверсе, уперадзе, сьпераду, управа, справа, улева, зьлева, унізе, пасярэдзіне, ззаду, дзе, тут, там, усюды, недзе, нiдзе, куды, сюды, туды, сяды-тады, нiкуды, некуды, побач, супраць, паблізу, наперадзе, навокал, далёка
часу калі, потым, тады, калісьцi, нiколi, зараз, цяпер, ужо, сёньня, сёлета, летась, залетась, налета, неўзадаўжкі
колькасьцi колькi, столькi, гэтулькi, некалькi, нiколькi, вельмi, надта, досыць, шмат, двойчы, аднойчы, дашчэнту
прычыны i мэты чаму, чамусьцi, навошта, затым, таму, знарок, зьнячэўку
спосабу дзеяньня як, таксама, гэтак, усяляк, iнакш, па-мойму, неяк, абы-як, сяк-так, раптам, нарэшце, памалу, пакрысе, зноў, навогул, штораз, штогод, часам, разам, лацьвей, якраз, уздоўж, ушыр, утоўшч

! 1) Каб узмацніць дзеяньне, у беларускай мове ўжываюцца выразы, якія складаюцца зь дзеяслова й прыслоўя, што ўтворана ад гэтага ж дзеяслова: просьма прасіць, бегма бегчы, лежма ляжаць, крычма крычаць, лётма ляцець.
2) У гутарцы характэрна ўжываньне прыслоўяў з займеньнікам што: праўда што, дзіва што, дарма што, хіба што, бадай што.

У гутарцы прыслоўі шырокаўжывальныя пры адказах на пытаньні:

Як? паважна прыняў вестку
забралі ўсё дазваньня
сын якраз як бацька
Дзе? Беларусь ляжыць пасярэдзіне Эўропы
уверсе пад стольлю вісіць люстра
Куды? зараз трэба павярнуць улева
малыя пабеглi напярэймы дзеду
бяру бiлет туды й назад
Адкуль? адсюль да дому ўжо недалёка
адгэтуль паедзем на мэтро
Калі? ранiцай сьнедаем
калі-нікалі ён наведваецца сюды
Дзеля чаго? нездарма мае быць гэтая размова
скажы, навошта ён прыйшоў?

Вярнуцца назад



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлi падручнiка] [Беларускi альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкi] [Лад мовы] [Вiтаньнi й зычэньнi] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевiч (малюнкi)