Беларуская мова ў Інтэрнэт
Беларуский язык в Интернет
 

Каталёг рэсурсаў, прысьвечаных беларускай мове.
Актуальныя пытаньні беларускае мовы.
Арганізацыі.
Беларуская лацінка.
Гісторыя беларускае мовы.
Падручнікі, навучальныя дапаможнікі, даведнікі.
Парталы.
Слоўнікі.
Іншыя цікавыя сайты ды карысныя спасылкі.

Арганізацыі.

Беларуская Бібліятэка імя Францішка Скарыны. [be, en]
Прадстаўніцтва ў Інтэрнэце Беларускай Бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Бібліятэка захоўвае найбуйнейшую па-за межамі Беларусі калекцыю беларускіх кніг і пэрыядычных выданьняў.
URL: http://www.skaryna.cjb.net

Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына". [be, en]
"Бацькаўшчына" - уплывовая міжнародная арганізацыя, аб'ядноўвае суполкі беларускай дыяспары ў 28 краінах. Дзейнасьць: праца з дыяспарай, інфармацыйны і культурны абмен, выданьне кніг, дзіцячае аздараўленьне, арганізацыя фестываляў і вандровак.
URL: http://www.zbsb.org

Маладзёвы центар грамадзянскай супольнасьці "Верас". [be, en]
На сайце зьмешчана інфармацыя пра цэнтар "Верас": агульнае апісаньне, бягучыя праекты і г.д. Таксама тут можна знайсьці зьвесткі пра Беларусь на ангельскай мове, прагледзець навіны грамадзка-палітычнага жыцьця Віцебшчыны і перапісаць праграму Расейска-беларускі/беларуска-расейскі слоўнік, які створаны сябрамі цэнтру "Верас".
URL: http://veras.vitebsk.org

Міжнародная Асацыяцыя Беларусістаў (МАБ). [be]
Грамадзскае аб'яднаньне "Міжнародная Асацыяцыя Беларусістаў" падтрымлівае кантакты і сувязі зь беларусістамі, абменьваецца зь імі інфармацыяй, кнігамі. Мае базу даных па беларусістыцы і пра беларусістаў свету. Прымае ўдзел ў арганізацыі і правядзеньні "круглых сталоў" па асобных праблемах беларусістыкі.
URL: http://www.lingvo.minsk.by/mab/Org/mab/mab.html

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. [be, ru, en]
Вялiкі сьпіс спасылак на сайты, прысьвечаныя беларускай мове, літаратуры, паэзіі, беларускім паэтам і пісьменьнікам, беларускамоўнаму праграмнаму забесьпячэньню.
URL: http://www.ac.by

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (Рада БНР). [be, en]
Афіцыйны сайт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была абвешчана 25 сакавіка 1918 года, што фактычна паклала пачатак аднаўленьню незалежнасьці Беларусі. Інфармацыя спарадкавана па разьдзелах: Рада БНР, старшыня Рады, статут, архіў, кантакт.
URL: http://www.radabnr.org

Таварыства Беларускае Мовы (ТБМ). [be, ru, en, de]
Маніторынг беларускае мовы па матэрыялах друку й радыё, навіны ТБМ, аб'явы, дакумэнты, бібліятэка, газэта "Наша слова". Спасылкі на беларускамоўныя старонкі ў Інтэрнэт.
URL: http://tbm.org.by

Deutsch-Belarussische Gesellschaft. [de]
Нямецка-Беларускае Таварыства, заснаванае ў Бэрліне 22 кастрычніка 1999 года. Таварыства зьбірае ў рамках дзейнасьці біржы кантактаў інфармацыю, якая мае дачыненьне да сумеснай нямецка-беларускай працы і прадастаўляе яе грамадзкасьці, садзейнічае ў кантактах з экспэртамі, арганізуе канфэрэнцыі, шукае супрацоўніцтва з зацікаўленымі партнэрамі.
URL: http://www.dbg-online.org

The North American Association for Belarusian Studies (NAABS). [en]
Прадстаўніцтва ў Інтэрнэт Паўночна-Амэрыканскай Асацыяцыі па вывучэньню беларускае мовы.
URL: http://www.belarusianstudies.org



[Ласкавае запрашэньне ў мову] [Сьцягнуць файлі падручніка] [Беларускі альфабэт] [Вымаўленьне]
[Тыповыя памылкі] [Лад мовы] [Вітаньні й зычэньні] [Чытаем па-беларуску] [Сугучныя словы]
[Спасылкi] [Кантакт]

Copyright © 2000-2003 С.Аляксандраў, Г.Мыцык
Copyright © 2000-2003 Ю.Гладкевіч (малюнкі)