ФРАГМЭНТЫ філязофіі культуралёгіі літаратуры

aд рэдактара


ФРАГМЭНТЫ №3
№3
зьмест


сэмінары
пэрсаналіі
бібліятэка
спасылкі
рэдакцыя
сувязь


AД РЭДАКТАРА

 

Апошняму беларускаму адраджэньню не стае лёгкай iнтаксыкацыi, каб цьвяроза глядзець на рэчы.

Беларуская культура па iнэрцыi "кiдае зярняткi", "арае неўзараную глебу" i шукае "лепшае долi". Вось ужо другое стагодзьдзе яна гуляецца зь iдэяй народу, прапануючы яму неадэкватныя мэтафары й адгуляныя маскі.

"Я скажу вам пра тры пераўтварэньнi духу, — мовiў Заратустра, — як дух зрабiўся вярблюдам, вярблюд — iльвом i, нарэшце, леў — дзiцем". Беларуская культура, як вярблюд, ходзiць вакол народу, у пустэчы, ня ўмеючы казаць "так", не адважваючыся казаць "не". Народ — гэта das Unheimliche. Народ — гэта Вiй. "Расплюшчыце вочы народу," — лямантуюць жыхары гораду Пярэстая Карова.

Вiй расплюшчыў свае вочы. Тое, што мы ў iх пабачылi, мы не забудзем нiколi. Вярблюд мусiць пераўтварыцца ў iльва: культура аратых мусiць стацца культурай ваяроў: воляй да праўды i воляй да панаваньня.

Заратустра, у Менску, на рагу Энґельса i Скарыны, крыху п’яны ад праўды й цьвярозы ўласнаю воляй, замаўляе пяцьдзясят каньяку й кiдае свае зярняткi ў неба.

 

Iгар Бабкоў

 

Iгар Бабкоў - СЯРЭДНЯЯ ЭЎРОПА - НОВАЯ МАДЭРНАСЬЦЬ

Ігар Бабкоў - БЕЛАРУСЬ-УКРАІНА- ПАДАРОЖЖА НА СКРАЙ

Iгар Бабкоў - МУЗЭЙ "ЭЎРОПА"

Ігар Бабкоў - ЭТЫКА ПАМЕЖЖА- ТРАНСКУЛЬТУРНАСЬЦЬ ЯК БЕЛАРУСКІ ДОСЬВЕД

Ігар Бабкоў - КРЫТЫЧНЫЯ ІНТЭЛЕКТУАЛЫ

Ігар Бабкоў - ЧАТЫРЫ ВЭРСІІ ІДЭІ СВАБОДЫ

Ігар Бабкоў - ПАСЬЛЯ ЭЎРОПЫ

Ігар Бабкоў - ГЕРОЙ ВАЙНЫ ЗА ПРАЗРЫСТАСЬЦЬ -  бібліятэка "ФРАГМЭНТЫ"

 

зьмест